Судак (рыба)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
?
Судак |
|||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Судак (Sander lucioperca)
|
|||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||
|
Судак (па-лацінску: Lucioperca lucioperca ці Sander lucioperca ці Stizostedion lucioperca) — драпежная рыба сямейства акунёвых.
Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў, пакрытае шчыльнай лускай. Завостраны лыч, на сківіцах і паднябенных касцях іклы. Спіна зяленавата-шэрая, бруха белае, на баках 8 – 12 бура-чорных папярочных палос. У Беларусі водзіцца ў невялікай колькасці ў буйных рэках і многіх чыстых азёрах. Даўжыня звычайна 50 – 80 см, вага 1 – 3 кг, у іншых краінах сустракаюцца асобнікі даўжэй за 1 м і цяжэй за 12 (да 20) кг. Мяса белае, нятлустае, далікатнае, без дробных костак, з высокімі смакавымі вартасцямі. Утрымлівае 19 % бялкоў, 1 % тлушчу, добра засвойваецца. Штучна зарыбляюць прамысловыя вадаёмы. У рэстаранах сучаснай Беларусі — адна з найбольш папулярных рыб (пераважна завозіцца). Прадаецца ў свежым, марожаным выглядзе і ў кансервах.
Існуе велізарная колькасць рэцэптаў прыгатавання, як гарачага, так і халоднага: смажаць (у тым ліку шашлыкі), вараць, запякаюць, тушаць у малацэ з цыбуляй, гатуюць пад маянэзам, у жэле, гатуюць галубцы і г.д. Асабліва смачныя заліўныя з судака. Вельмі складаная тэхналогія судака “па-Радзівілаўску” (адна з самых складаных страў літоўска-беларускай кухні). Чысціць судака належыць асцярожна, бо ў плаўніках і жаберных вечках маюцца вострыя калючкі.
- Артыкул створаны з дапамогай матар'ялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»