Рэбэ
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рэ́бэ, рав, ра́бі, рэб (ідыш רִבִּי; на іўрыце рабі) — тытул, звычайна ўжывальны да рабіна, мэламэду ў хедэры або хасыдзкаму цадзіку.
Слова рабі няма ў Габрэйскай Бібліі. Найболей раньняе згадваньне такога важнага для юдаізма тэрміна, як «рабі» сустракаецца ў Новым Запавеце, напрыклад Евангельле ад Матфея, дзе народ крычыць Ісусу «Рабі! Рабі!» (Матф. 23:7).
У іўдзейскіх талмудысцкіх крыніцах тэрмін рав, рабін, рэбэ, рабі сустракаецца толькі праз 250-300 гадоў.
Слова мае некалькі значэньняў:
- Паважлівы зварот. «Рэб ід» («спадар габрэй» на ідышы) — зварот у трэцяй асобе — найболей ветлівы зварот у тых, хто гаворыць на ідышы.
- Тытул настаўніка - мэламэда у іўдзейскай пачатковай школе хедэры
- У хасыдызме тытул лідэра хасыдзкай плыні, «двара» або «дынастыі».Кожная хасыдзкая галіна заве свайго лідэра рэбэ : Любавцкі рэбэ, Карлінскі рэбэ, Віжніцкі рэбэ, Гурскі рэбэ і г. д. Самым першым хасыдзкім рэбэ быў фундатар хасыдызму Бааль Шэм Тоў. Адным з самых вядомых рэбэ быў любавіцкі рэбэ Мэнахэм Мэндэль Шнэерсан (1902—1994). Часам хасыдзкага рэбэ завуць таксама адмор або цадзік.
- Рабі — тытул духоўнага старшыні юдэйскай кангрэгацыі у артадаксальных суполках, а таксама ў кансэрватыўным, рэфармісцкім і рэкаструктывісцкім юдаізме, а таксама ў месыянскіх габрэяў. У неартадаксальных плынях юдаізму рабі можа быць, як мужчына, так і жанчына, хоць і ў артадаксальным юдаізме Галаха не забараняе жанчынам вывучаць закон і ў хасыдызме былі рэдкія выпадкі прызначэньня жанчын рабінамі.
- Рав (ідыш роў) — юдэйскае навуковае званьне.