Падатак на дададзеную вартасьць
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Падатак на дададзеную вартасьць (ПДВ) - сыстэма абкладаньня тавараў і паслугаў падаткам на суму вартасьці, дададзенае да зыходнага кошту сыравіны на кожным этапе іх вытворчасьці, абмену або перапродажу. Працэнтовая стаўка можа адрозьнівацца ў залежнасьці ад віду прадукцыі.
ПДВ уключаецца вытворцам у цану тавара, аплочваецца пакупніком і разьлічваецца як розьніцца між ПДВ, уплочаым пакупніком, і ПДВ, уплочанага ў сувязі з расходамі, якія ўключаюцца ў сабекошт прадукцыі. У плацёжных дакумэнтах ПДВ выдзяляецца асобным радком.