Дзяржава Само
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дзяржава Само (па-славацку: Samova ríša, па-славенску: Samova država ці Samova plemenska zveza, па-польску Państwo Samona, па-чэску: Sámova říše) (623 - 658) - першае вядомае палітычнае ўтварэньне славян. Зьвесткі аб яго стварэньні і гісторыі бедныя і носяць паўлегендарны характар. Назоў атрымала ад імя заснавальніка - Само. У склад дзяржавы ўваходзілі тэрыторыі сучасных Чэхіі, Славакіі, часткова Нямеччыны (землі лужыцкіх сэрбаў), Польшчы, Славеніі і Харватыі. Неўзабаве пасля смерці Само яго дзяржава распалася.
|
[рэдагаваць] Крыніцы
...
[рэдагаваць] Асоба Само
Са́мо (па-славацку і славенску: Samo, па-польску: Samon, па-чэску: Sámo) (канец 6 стагодзьдзя - 658) – гандляр з Франкскай імпэрыі, першы пэўна вядомы славянскі ўладар. У 623 годзе заснаваў у Цэнтральнай Эўропе першае вядомае палітычнае утварэньне славян, званае па яго імі.
У Хроніцы Фрэдэгара ён завецца «homo nomen Samo, natione Francos, de pago Senonago» - «чалавек на імя Само, франк зь мясцовасьці Сэнанага». «Senonago» верагодней за ўсё атаясамліваецца з сёнешняй тэрыторыяй Сэнс дэпартамэнта Ён на паўднёвы ўсход ад Парыжу, але «natione Francos» магчыма зразумець па рознаму – «франк па нацыянальнасці», «народжаны ў Франкскай імпэрыі» або «падданы/жыхар Франкскай імпэрыі».
Зараз існуе дзьве гіпотэзы аб этнічнай прыналежнасьці Само. Першая зыходзіць з таго, што ён галараманец, раманізаваны жыхар Галіі - былой правінцыі Рымскай имперыі, а імя «Само» кельцкага паходжаньня. Другая, заснаваная на Зальцбургскай хроніцы «Conversio Bagoariorum et Carantanorum», зыходзіць з таго, што слова «сама» трэба разглядаць у якасьці старажытнаславянскага тытулу. У такім разе «Само» значыць «гаспадар» або «самаўладзец». Да таго ж у славянскіх мовах слова «само» мае самастойны сэнс і некаторыя дасьледчыкі лічаць «Само» скарачэньнем ад «Самаслаў». Аднак большасьць аддае перавагу першай гіпотэзе.
[рэдагаваць] Славяне ў гэты час
Славянскія землі на якіх утварылася гэтая дзяржава ў канцы 6 стагодзьдзя нахадзіліся пад уладай Аварскага каганату. Вядома мноства выступаў славян супраць авараў. У 603 годзе пасьля сьмерці аварскага кагана Баяна ў каганаце пачалася міжусобная барацьба. Шматлікія славянскія землі пачалі паўстаньне за вызваленьне ад больш як пяцідзесятігадовай залежнасьці.
[рэдагаваць] Дзейнасьць Само
Каля 620 года Само падрыхтаваў караван і адправіўся на ўсход. Дасягнуў ён месца, дзе Ўсходні гандлёвы шлях перасякаўся з Бурштынавым шляхам - Мараўскага поля каля таго месца, дзе Марава ўпадае ў Дунай і спыніўся тут лягерам. Пляны яго зьмяніліся, і ён вырашыў накіравацца ў Італію, а для таго, каб падарожжа стала схаднейшым, ён вырашыў набыць у славян аварскіх рабоў, якія карысталіся вялікім попытам у Лямбардыі. Само ўмацаваў свой лягер і стаў набываць у падарожных гандляроў і навакольных славянаў рабоў. З часам побач зь ім сталі спыняцца драбнейшыя групы купцоў, і так утварыўся даволі вялікі лягер. Само не валодаў славянскай мовай, бо ў гэтым пакуль не было асобай патрэбы, а меў зносіны са славянамі праз тлумачоў.
Аднойчы да гэтага месца, але на супрацьлеглым беразе, наблізіўся загон аварскай кавалерыі, аб якім стала вядома загадзя з-за характэрнага шуму. Каб напасьсьці на купецкі лягер, аварам трэба было пераправіцца праз раку, а брод быў даволі далёка. Часу на гэта авары страцілі даволі шмат, так што Само пасьпеў дамовіцца са славянамі аб сумеснай абароне і наступным падзеле здабычы. Славянскі аддзел быў пастаўлены ў засаду, у лясным гушчару на шляху руху авараў Само паставіў аддзелы лучнікаў, таму калі авары вырваліся зь лесу і распачалі бой з аддзелам Само, яны ўжо былі моцна патрапаныя. А калі па іх з тылу рушылі славяне, то ўсё было хутка скончана. Само падзяліў са сваімі баявымі таварышамі багатую здабычу, а слава аб яго подзьвігах і ваенным посьпеху разьнеслася па навакольных землях. Да яго пацягнуліся людзі, і яго войска стала расьці.
Само перастаў сьпяшацца ў Італію. Ён стаў ахоўваць пераправы праз рэкі і гандлёвыя шляхі, а купцы за гэта плацілі яму. Месца і справа Само вельмі спадабаліся. Умацоўваўся яго фінансавы і ваенны патэнцыял, калі праз год ён яшчэ раз здолеў перамагчы аварскае войска ў баі, слава аб Сама разнеслася па ўсёй Эўропе. Само стаў князем у славянскіх землях, кантралюемая ім тэрыторыя стала пашыралася, а ваенны посьпех не пакідаў яго. Ад абарончай тактыкі ў барацьбе з аварамі ён перайшоў да наступальнай, і сам стаў нападаць на аварскія атрады і паселішчы. Адно яго імя стала наводзіць на авараў жах. Пасля такіх параз з-пад улады авараў вызваліліся харваты, прыальпійскія славяне.
Кароль Аўстразыі Дагабэрт I уважліва сачыў за разьвіцьцём падзей на ўсходзе. Ён вырашыў, што землі, спустошаныя жорсткімі войнамі, не акажуць занадта моцнага супраціву яго войску. Агульнай мяжы ў Аўстразыі са славянскімі землямі не было, паміж імі ляжалі шырокія нічыйныя землі. Славяне не нападалі на заходнія каралеўствы, але Дагабэрт асьцерагаўся іх і жадаў нанесьці папераджальны ўдар. Да таго ж знайшлася ўдалая падстава. На Мараўскім полі быў разрабаваны нейкі франкскі караван. Купцу пашчасьціла выратавацца, і ён адправіўся са скаргай да Дагабэрта. Кароль абяцаў яму сваю дапамогу і адправіў да Само пасла на імя Сыхары, які валодаў славянскай мовай.
Сыхары прыбыў да Само і запатрабаваў сустрэчы з князем, але ведаючы, хто такі Само, то і размаўляў ён па-франкску, і быў апрануты ў вопратку франкаў. Само які ўжо вывучыў славянскую мову і прытрымваўся славянскіх звычаяў, не прыняў пасла. Тады Сыхары апрануўся па-славянску і прыйшоў да князя. На гэты раз Само прыняў Сыхарыя, які паставіўся ўладара без павагі і стаў патрабаваць кампэнсацыі страт за разрабаваны караван. Само пагадзіўся са справядлівасцю яго патрабаваньняў і пагадзіўся кампэнсаваць усю прычыненую шкоду, калі Дагабэрт кампэнсуе ўсе страты славянскіх купцоў на тэрыторыі Аўстразыі. Сыхары не меў такіх паўнамоцтваў і стаў адказваць унікліва, Само зьедліва высьмейваў яго адказы, і справа дайшла да сваркі паміж імі, падчас якой Сыхары дазволіў сабе абразлівыя выразы ў адрас Само. Уладар паклікаў сваіх слуг і загадаў выкінуць пасла за валы лагера, што і было выканана.
Пазнаўшы аб няўдачы пасольства, Дагабэрт вырашыў разабрацца з непакорлівым і дзёрзкім славянскім уладаром. Каля 630 года ён сабраў войска і па вясне трыма калёнамі рушыў на дзяржаву Само. У некалькіх дробных сутычках у памежных землях алеманы і лангабарды атрымалі перамогі. Але на шляху калёны ўзначальваемай Дагабэртам была памежная крэпасьць Вагасцісбург, у якой засеў Само са сваёй дружынай. Дагабэрт аблажыў крэпасьць, але Само са сваімі людзьмі вышаў за валы і навязаў франкам бой. Па легендзе бой доўжыўся трое сутак, пасля чаго франкі зьбеглі, кінуўшы свой ляагер, харчы і здабычу. Само не абмежаваўся гэтай перамогай і стаў здзяйсняць набегі на заходнія землі, даходзячы да Цюрынгіі. Слава і магутнасць Само настолькі ўзраслі, што сэрбскі князь Дрэван выйшаў з васальнага падначаленьня Дагабэрту і прызнаў уладу Само.
Славяне пачалі напады на землі франкаў і часьцяком атрымлівалі перамогі, праўда, усе гэтыя бітвы былі дробнымі. У гэтых акалічнасцях, саксы, якія жылі недалёка ад дзяржавы Само і праз землі якіх славяне пранікалі на захад, прапанавалі свае паслугі Дагабэрту. За паніжэньне даніны яны абавязаліся ахоўваць межы Аўстразыі ад набегаў славян, ды і іншых ворагаў. Дагабэрт прыняў іх прапанову, але не шмат ад таго выйграў. Славяне па-ранейшаму пранікалі ў яго зямлі і рабавалі іх.
Дагабэрт не мог зладзіцца са славянскім нашэсьцем. Тады ў справу ўступіў герцаг Цюрынгіі Радульф, якога таксама непакоілі набегі ваяроў Само. Ён здолеў разбіць славян і выгнаў іх атрады са ўсіх франкскіх земляў. Але доўга карыстацца плёнам гэтай перамогі яму не прыйшлося. Радульф пасварыўся з дараднікамі Зыгібэрта, пасьля чаго ён абвясціў сябе сувэрэнным гаспадаром свайго герцагства. Яму сталі патрэбныя хаўрусьнікікі, а хто акрамя Сама мог быць лепшым саюзнікам у барацьбе супраць Зыгібэрта і Дагабэрта. Так славянская дзяржава стала хаўрусьнікам і апорай герцагства Цюрынгія.
[рэдагаваць] Спадчына
У апошнія гады кіраваньня Само яго дзяржава ўжо не вяла буйных войнаў, бо ворагі баяліся яго войска і яго воінскага поспеху. Памёр Само ў 658 годзе. Годнага пераемніка ў Само і яго дзяржава распалася. У Само было 12 жонак-славянак і ад іх 22 сына і 15 дачок. Па зьвестках паданьняў нашчадкамі Само зьяўляюцца Майміравічы – гаспадары Вялікамараўскай дзяржавы і Пржэмыславічы – гаспадары Чэшскай дзяржавы. Пацверджаньняў няма, але бачачы шматлікасць сыноў і дачок гэта цалкам магчыма ўявіць. Магчыма, яго нашчадкі ўладарылі і ў іншых славянскіх дзяржавах якія ўтварыліся пасля заняпаду Дзяржавы Само.