Славянскія мовы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Cлавя́нскія мо́вы — група роднасных моваў індаэўрапейскай сям'і. Распаўсюджаныя на тэрыторыі Эўропы і Азіі. Агульная колькасьць носьбітаў — каля 290 мільёнаў чалавек. Выдзяляюць тры групы славянскіх моваў: заходнеславянскія, паўднёваславянскія, усходнеславянскія. Беларуская мова належыць да ўсходнеславянскай групы. Сярод іншых індаэўрапейскіх моваў найбольш блізкія да славянскіх балтыйскія мовы.
заходнеславянскія
- лехіцкая група
- палабская †
- кашубская
- славінская †
- польская
- сорбская (лужыцкая) група
- ніжнесорбская
- верхнесорбская
- чэска-славацкая група
- чэская
- славацкая
паўднёваславянскія
- усходняя група
- стараславянская †
- царкоўнаславянская †
- баўгарская
- македонская
- стараславянская †
- заходняя група
- славенская
- сэрбская
- харвацкая
- басьнійская
усходнеславянскія
- старабеларуская (руская) †
- беларуская
- расейская
- украінская
- русінская
† — мёртвыя мовы альбо мовы, якія існуюць у літургічнай ці навуковай форме.