Джавані Бакачча
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Бакачча, Джавані (па-італьянску: Giovanni Boccaccio) (16 чэрвеня 1313 – 21 сьнежня 1375) — італьянскі паэт і празаік, яскравы прадстаўнік гуманізму Раньняга Адраджэньня. Пазашлюбны сын флярэнтынскага купца. Дзяцінства правёў у Флярэнцыі, потым вывучаў права і гандаль у Нэапалі. Пасьля навучаньня вярнуўся ў Флярэнцыю. Сябраваў з Пэтраркам. Быў вялікім знаўцам клясыкі, перш за ўсё Тацыта і Тыта Лівія. Пачаў пісаць вершы і паэмы для арыстакратычнай публікі каралеўскага двара, якія зрабілі яго вядомым паэтам.
[рэдагаваць] Бібліяграфія
- Il Filocolo (1336-1338)
- Il Filostrato (1335)
- Teseida (1339-41)
- Commedia delle ninfe fiorentine (1341-1342)
- L'amorosa visione (1342)
- Elegia di Madonna Fiammetta (1343-1344)
- Дэкамэрон (Decameron) 1349 – 1352, 1370 – 1371
- Il trattatello in laude di Dante (1357)