Герб Беларусі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дзяржаўны герб Беларусі яўляе сабой зялёны контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямною куляй. Над контурам знаходзіцца чырвоная зорка, зьлева і справа контур абкружаны вянком з залатых каласоў, перапляцёных кветкамі канюшыны і ільну. Каласы абвітыя стужкамі колераў дзяржаўнага сьцягу Беларусі, унізе на стужцы бачны залаты надпіс "Рэспубліка Беларусь"
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Герб быў уведзены пасьля агульнанацыянальнага рэфэрэндуму, праведзенага ў 1995 годзе, дэмакратычнасьць правядзеньня якога ставілася пад сумнеў беларускай апазыцыяй і замежнымі назіральнікамі.
За аснову новага гербу быў узяты герб БССР, зь якога былі прыбраныя серп і молат, надпіс "Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!" на беларускай і расейскай мовах. Колер стужак быў зьменены з чырвонага на чырвона-зялёны, надпіс "БССР" быў заменены на "Рэспубліка Беларусь", а замест серпу і молату зьявіўся контур Беларусі.
Акрамя Беларусі гербамі савецкага часу дагэтуль карыстаюцца непрызнаная Прыднястроўская малдаўская рэспубліка, Таджыкістан і Ўзбэкістан
[рэдагаваць] Гісторыя дзяржаўных гербаў Беларусі
Герб Беларускай ССР |
[рэдагаваць] Глядзі таксама
[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі
- Апісаньне дзяржаўных сымбаляў Беларусі на афіцыйным сайце прэзыдэнта РБ (на ангельскай мове)