Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Прыднястроўе - Вікіпэдыя

Прыднястроўе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка (Прыднястроўе), (румынскі варыянт назвы - Трансністрыя) тэрыторыі ва Усходняй Еўропе дэ-юрэ ў складзе Малдовы, дэ-факта - незалежная дзяржава. Афіцыйны статус ПМР у цяперашні час ня вырашаны. Незалежнасць ПМР ня прызнана замежнымі краінамі, аднак некаторая частка сусветнай супольнасці прызнае дэмакратычна абраныя ворганы ўлады Прыднястроў'я як законныя прадстаўнікі насельніцтва краіны, якія маюць паўнамоцтвы на вядзенне перамоў ад яго імя. Унутры Прыднястроўя яно мае статус "дзяржавы на шляху да прызнання".

Прыднястроўе мяжуе з Малдовай (411 км) на захадзе ў асноўным па р. Днестр і з Украінай (405 км) на ўсходзе. Выхада да Сусветнага акіяну не мае.

Приднестровье, Приднiстров'я, Нистру
Сьцяг Прыднястроўя Герб Прыднястроўя
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжаньне Прыднястроўя
Афіцыйная мова Малдаўская (кірыліца), руская, украінская
Сталіца Тыраспаль
Найбуйнейшы горад Тыраспаль
Урад
Прэзыдэнт
Віцэ-Прэзідэнт
Прэзыдэнцкая рэспубліка
Ігар Смірноў
Сяргей Ляонцьеў
Плошча
 - Агульная
 - % вады
месца ў сьвеце
4160 км2
нязначны
Насельніцтва
 - Агульнае (2000)
 - Шчыльнасьць
месца ў сьвеце
660 000
156/км²
СУП
 - Агульны ([[]])
 - на душу насельніцтва
месца ў сьвеце
?
Валюта прыднястроўскі рубель (няма)
Часавы пас
 - улетку
CET (UTC+2)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
 - ад Малдовы

2 верасня 1990
Дзяржаўны гімн [[Мы славим тебя, Приднестровье]]
Аўтамабільны знак  ?
Дамэн верхняга ўзроўню .няма
Тэлефонны код +?


Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

З 1924 па 1940 годы на тэрыторыі Прыднястроўя існавала Малдаўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (МАССР). У 1939 годзе згодна з Савецка-нацысцкім пактам СССР выставіў ультыматум Румыніі, у выніку чаго яна была вымушана перадаць СССР Бесарабію.

У 1940 годзе Бесарабія і МАССР былі аб'яднаныя ў Малдаўскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.

У чэрвені 1990 года афіцыйныя ўлады Кішынева абвясцілі незаконнымі і ня маючымі юрыдычнай сілы Пакт Молатава-Рыбэнтропа і Акт Вярхоўнага Савета СССР аб стварэнні Малдаўскай ССР у 1940, такім чынам скасаваўшы ўваходжаньне Бесарабскага рэгіёна ў СССР, і дэ-факта юрыдычна прызнаўшы правамоцным узнаўленне дзяржаўнасці на тэрыторыі былой МАССР.

Пасля прыняцця рашэння аб усталяваніі адзінай дзяржаўнай мовы малдаўскай на аснове лацінскай графікі і ўвядзенні румынскага сцяга, на левым беразе Днястра былі праведзены рэферэндумы аб аўтаноміі, згодна з якімі была ўтворана Прыднястроўская Малдаўская ССР.

2 верасня 1990 года у Тыраспалі і ІІ Надзвычайны З'езд дэпутатаў усіх узоўняў, кіручюыся вынікамі праведзенага рэферэндуму абвесціў незалежнасць Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Гэты дзень з'яўляецца галоўным дзяржаўным святам - Днем Рэспублікі.

Улады Малдовы не прызналі гэтае рашэнне і накіравалі ў рэгіен сілы паліцыі. Пачаліся сутыкненні паміж паліціяй і прыднястроўскімі апаўчэнцамі, якія перараслі к сакавіку 1992 года ў ваенны канфлікт, які працягваўся да лета 1992 года. З абодзвух бакоў загінула каля 2000 чалавек.

Больш падрабязней гл. у артыкуле Прыднястроўскі канфлікт.

17 верасня 2006 года ў Прыднястроўі быў праведзены рэферэндум, на якім, згода з афіцыйнымі дадзенымі Цэнтрвыбаркама ПМР, 97,1% удзельнікаў рэферэндума прагаласавала за незалежнасць з далучэннем у будучыні да Расіі, 2,3% - за далучэнне да Малдовы.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Сістэма дзяржаўнай улады

Канстытуцыя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі была прынятая ў 1996 годзе на агульнанацыянальным рэферэндуме.

Прыднястроўе з'яўляецца суверэннай, незалежная, ўнітарнай, демакратычнай, прававой і свецкай дзяржавай, па форме кіравання - прэзідэнтская рэспубліка. Прэзідэнт выбіраецца тэрмінам на 5 гадоў на падставе усеагульных роўных і прамых выбараў пры тайным галасаванні; з'яўляецца главой дзяржавы і выканаўчай улады, фарміруе Кабінет Міністраў, ажыццяўляе кіраванне і каардынацыю дзейнасці ўсіх структур дзяржаўнай улады, прадстаўляе рэспубліку ў міжнародных зносінах, з'яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі.

Парламент - дзвюхпалатны Вярхоўны Савет (складаецца з Палаты Прадстаўнікоў і Палаты Заканатворцаў), выбіраемы тэрмінам на 5 гадоў. Таксама ў ПМР уласная судовая ўлада, праваахоўная і абаронная сістемы.

[рэдагаваць] Міжнародныя зносіны

Усталяваныя і падтрымліваюцца дабрасаседскія адносіны з іншымі няпрызнанамі дзяржавамі: Абхазіей, Паўдневай Асэтыей, Нагорным Карабахам у рамках Садружнасці Непрызнаных Дзяржаў (СНД-2). Падпісаны дагаворы аб эканамічный і вайсковай ўзаемадапамоге.

[рэдагаваць] Палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні ПМР

  • Саюз малдаван Прыднястроўя
  • Саюў украінцаў Прыднястроўя
  • Саюз рускіх Прыднястроўя
  • Аб'яднаны Савет працоўных калектываў Прыднястроўя
  • Саюз абаронцаў Прыднястроўя
  • Саюз жанчын Прыднястроўя
  • Прыднястроўскі патрыятычны саюз моладзі
  • Патрыятычная партыя Прыднястроўя
  • Рэспубліка
  • Ліберальна-Дэмакратычная партыя Рэспублікі Прыднястроўе.


[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Тэрыторыя Прыднястроўя падзяляецца 5 адміністратыўнах раёнаў (Грыгарыопальскі, Дубассарскі, Каменскі, Рыбніцкі, Слабадзінскі) і 2 горада рэспубліканскага падпарадкавання (Бяндэры, Тыраспаль)


[рэдагаваць] Насельніцтва

Нацыянальна склад насельніцтва: малдаване 34%, рускія - 28%, украінцы - 26%. Усяго налічваецаца 35 нацыянальнасцяў. Пераважная большасць насельніцтва - праваслаўныя (Руская Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхата).


[рэдагаваць] Геаграфія

Для тэрыторыі ПМР характэрным з'яўляецця раўнінны рэльеф з рэдкімі балкамі. Больш 80% зямельных угоддзяў - чарназемы. Расліннасць класічная сцяпная, у поймах рэк - лугавая. Асноўная частка рэспублікі ўзараная. Лясныя масівы пакрываюць 10% тэрыторыі ПМР. Клімат умерана-кантынентальны, колькасць ападкаў сведчыць аб тым, што краіна знаходзіцца ў зоне недастатковога ўвільгатнення. Зіма кароткая, мяккая (сярэдняя тэмпература студзеня мінус 3,9 па Цэльсію). Ранняя з інтэнсіўным праграваннем глебы і паветра вясна. Працяглае спякотнае лета (сярэдняя тэмпература ліпеня плюс 21 градус па Цэльсію). Цеплая, працяглая восень.

Ландшафт падзяляецца на 2 вобласці па даліне р. Ягарлык. Паўночная частка рэспублікі - лесасцяпная раўніна, якая ўтвораная тэрасамі р. Днестр і атрогамі Падольскага ўзвышша, разбіта глыбокімі (да 150 м) каньёнападобнымі далінамі прытокаў Днястра. Лясы ў асноўным захаваліся на крутых схілах р. Днестр, маюцца некалькі невялікіх рэчак, большасць з якіх малаводны і ў летні перыяд перасыхаюць. З карысных выкапняў вядомыя радовішчы будаўнічых ізвеснякоў, гравія, шкляных пяскоў, керамічных глін і суглінкаў.

Жывельны свет дастаткова разнастайны, але шмат якія віды занесеныя у Чырвоную кнігу, як знікаючыя. Сустракаюцца касуля, кабан, трус, курапатка, лісіца, выдра. Значныя запасы рыбных рэсурсаў, у тым ліку асятровыя.

[рэдагаваць] Эканоміка

Прыднястроўе - развітая індустрыяльна-аграрная краіна, якая мае значны прамысловы патэнцыял.

У склад прамысловага комплекса ўваходзяць наступныя галіны: электраэнергетыка, чорная металургія, машынабудаванне і металаапрацоўка, электратэхнічная, хімічная, дрэваапрацоўчая, мэбельная, паліграфічная, шкляная, леккая прамысловасць, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.

Вядучае месца належыць галіновай апрацоўчай прамысловасці, вялікае значэнне надаецца сельскай гаспадарке. традыцыйная сельскагаспадарчая спецыялізацыя не перашкаджае развіццю працаемкіх і навукаемкіх вытворчасцей.

Прамысловасць уключае 144 прадпрыемста з рознымі формамі ўласнасці. Буйнейшыя цэнтры вытворчасці Тыраспаль, Бендэры, Рыбніца. Шмат відаў прадукцыі, якая выпускаецца ў Прыднястроў'і, атрымалі сертыфікаты, якія падцвяржаюць адпаведнасць іх якасці сусветным стандартам.

Рэспубліка ажыццяўляе знешнеэканамісную дзейнасць з 99 краінамі блізкага і далёкага замежжа. Сярэднегадавы знешнегандлевы абарот прыднястроўскіх прадпрыемств складае 1.031.795.0000 даляраў ЗША.

Аснову энергетыкі скадаюць Днястроўская ЛРЭС і Дубассарская ГЭС. Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка поўнасцю забяспечвае сябе электраэнергіей уласных электрастанцый і з'яўляецца экспарцерам электраэнергіі.

Калі па колькасці насельніцтва ПМР складае 17% ад насельніцтва былой Малдаўскай ССР, то доля прамысловасці складае 30%, энергетыкі - 90%.

Аграпрамысловы сектар эканомікі аб'ядноўвае сельскую гаспадарку, перапрацоўку сельскагаспадарчай сыравіны, спецыялізаваную інфраструктуру: транспартыроўку, зохоўванне, гандаль і г.д.

У сельскай гаспадарцы захоўваецца калектыўная сістема апрацоўкі зямлі (калгасы і саўгасы). Асноўная галіна - зерневая, плодаагароднінавая, вінаробчая. У цэлым, сельская гаспадарка дазваляе забяспечыць патрэбы рэспублікі ў прадуктах харчавання і забяспечыць незалежнасць ад знешніх паставак па асноўным паказчыкам.

Асноўным відам транспарта з'яўляецца аўтамабільны, у гарадах і шэрагу паселкаў функцыянуе аўтобусны грамадскі транспарт, у гарадах Тыраспаль і Бяндэры - тралейбус. У Тыраспалі дзейнічае аэрапорт, які здольны прымаці ўсе тыпы самалетаў. Рака Днестр з'яўляецца судаходнай, але недастаткова выкарыстоўваецца як транспартная артэрыя. Дарожная сетка добра развіта, аўтастрадаў няма. Чыгуначная сетка часткова электрыфікаваная.

Знешнеэканамічныя сувязі на ўзроўні рэспублікі ўскладненыя яе напрызнанасцю "дэ-юрэ". Таму вялікую ролю іграюць дамовы, якія заключаюцца непасрэдна паміж прадпрыемствамі розных рэгіенаў.

Ажыццяўляюцца наступныя віды знешнеэканамічнай дзейнасці: гандаль, стварэнне сумесных прадпрыемств, падпісанне межрэгіянальных экономічных пагадненняў, абмен тэхнічная дакументацыей.

Экспарт: электратэхнічныя вырабы, прыборы і сродкі аўтаматызацыі, аўтапрычэпы і рэфрыжэратары, электраэнергія. В свежым выглядзе агародніна, садавіна, тытунь. З будматэрыялаў - гравій, ізвесняк.

Імпарт: першасныя энерганосьбіты, мінеральныя ўгнаенні, сельгастэхніка, папера, аўтамабільны і чыгуначны транспарт, побытавая тэхніка, ЭВМ, хлапчатапапяровая сыравіна, дравесная сыравіна, тавары народнага спажывання.

Больш 90% прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, вырабленай у ПМР ідзе на экспарт.

Грашовай адзінкай ПМР з'яўляецца прыднястроўскі рубель. На жнівень 2006 года адзін рубель ПМР каштаваў 0,12 даляраў ЗША; 0,09 еўра, 3,22 расійскага рубля, 256,41 беларускага рубля

[рэдагаваць] Адукацыя

Для забеспячэння эканомікі кваліфікафанымі працоўным рэсурсамі дзейнічае сетка прафесійных навучальных устаноў, якая ўключае: 9 дзяржаўных устаноў пачатковай прафесійнай адукацыі (8 ліцэеў і 1 вучылішчэ); 16 дзяржаўных устаноў сярэдней прафесіянальнай адукацыі (7 тэхнікумаў, 2 тэхнікума-саўгаса, 5 каледжэй, 2 вучылішча); 2 дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя установы (Прыднястроўскі ўніверсітэт і Прыднястроўскі вышэйшы музычны каледж).

На тэрыторыі ПМР знаходзіцца 5 філіялаў ВНУ Расіі і 1 філіял ВНУ Украіны. Усі яны з'яўляюцца недзяржаўнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Усі навучальныя ўстановы маюць развітую навучальна-матэрыяльную базу.

Прафесійныя навучальныя ўстановы рэспублікі рэалізуюць праграмы трох узроўняў адукацыі (пачатковага, сярэдняга і вышэйшага).

Пачатковыя прафесійныя навучальныя ўстановы ажыццяўляюць падрыхтоўку рабочых і служачых па 35 прафесіях у межах наступных напрамкаў: будаўніцтва - 39%; прамысловасць - 25%; сельская гаспадарка 21%; гандаль і грамадскае харчаванне - 10%; бытавое абслугоўванне - 5%.

Сярэднія прафесійныя навычальныя установы ажыццяўляюць падрыхтоўку па 51 спецыяльнасці у напрамках: прамысловасць - 20%; ахова здароў'я -17%;, эканоміка і права - 16%; сельская гаспадарка - 21%; энергетыка - 6%; будаўніцтва - 2%; адукацыя - 9%; бытавое абслугоўванне - 3%; гандаль і грамадскае харчаванне 4%; культура і мастацтва - 2%.

У вышэйшых навучальных установах ПМР падрыхтоўка ідзе па 48 спецыяльнасцях. ВНУ ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў і наступных галінах: адукацыя - 58%; прамысловасць - 18%; эканоміка і права - 10%; сельская гаспадарка - 9%; ахова здароў'я - 5%.

Навучальны працэс ва ўстановах усіх тыпаў забяспечваюць звыш 1500 кваліфікаваных выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання.

Вядучая навучальная установа - Прыднястроўскі дзяржаўны універсітэт імя Т.Г. Шаўчэнкі. У перыяд агрэсіі 1991-1992 гадоў ен быў прыняты ў Асацыяцыю ВНУ Расіі і (першы замежны счбра асацыяцыі). У 1999 годзе стаў паўнавартасным сябрам Еўразійскай асацыяцыі класічных універсітэтаў. Дыплом яго прызнаецца ў Расіі.


[рэдагаваць] Сродкі масавай інфармацыі

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенства - "Ольвія-прэс" Фанкцыянуе дзяржаўны тэлерадыецентр.

Рэспубліканскія перыядычныя выданні: газеты - "Приднестровье" (на рускай мове), "Гомін" (на украінскай мове), "Адевэрул Ністрян" (на малдаўскай мове); журналы - "Экономика Приднестровья", "Бюллетень экономической и правовой информации".

"Радыё Прыднястроўя" — частата 999 кГц, Грыгарыопаль. Перадачы на малдаўскай, украінскай і рускай мовах. Рэтрансляцыя іншых радыёстанцый. Вяшчанне на еўрапейскую частку былога СССР.


[рэдагаваць] Гістарычныя сімвалы

Гісторыя сімвалаў Прыднястроўя пачалася яшчэ да ўтварэння ПМССР. 30 красавіка 1990 года на пазачарговай сэсіі горсаветаў Тыраспаля і Бяндэр было прнята рашэнне не выкарыстоўваць прынятый за некалькі дзен да гэтага Вярхоўным Саветам Малдовы сцяг, аналягічны сьцягу Румыніі. Замест яго вырашылі надалей прымяняць сцяг МССР.

2 верасня 1991 года ўрад Прыднястроўя зацвердзіў сцяг, аналагічны сцягу Малдаўскай ССР 1952 года, і герб, аналагічны гербу МССР, але дапоўнены галубымі ібелымі валністымі палоскамі над чырвонай лентай і надпісам "ПМРСР. РССНМ. ПМССР." Затым з пераіменаваннем ПМССР у ПМР надпіс быў зменены на "ПМР. РМН. ПМР"

Да 2000 года выкарыстоўваўся выключна чырвнона-зялена-чырвоны сцяг без сярпа і молата (таксама і ў дзяржаўных установах). У 2000 годзе быў прыняты закон "Аб дзяржаўнай сімволіке ПМР", які замацаваў серп і молат с зоркай у верхняй левай часцы сцяга.

[рэдагаваць] Рознае

[рэдагаваць] Знешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com