Выканаўчая ўлада
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Выкана́ўчая ўла́да – адна з галін улады, асноўная задача якой — непасрэднае кіраванне краінай на падставе заканадаўства, створанага заканадаўчай уладай.
Часцей за ўсё выканаўчая ўлада прадстаўлена прэзідэнтам ці кабінетам міністраў, узначаленым прэм’ер-міністрам. На больш нізкім узроўні выканаўчая ўлада прадстаўлена мясцовымі органамі ўлады (на Беларусі гэта аблвыканкамы). Выканаўчая ўлада павінна забяспечваць штодзённае функцыянаванне жыцця краіны, але заканадаўчая і судовая ўлады не павінны быць залежнымі ад яе, таму што ў такім выпадку страчваецца кантроль над дзеяннямі чыноўнікаў з боку грамадства.