Вікіпэдыя:Выбраныя артыкулы/2006-09
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пала́цава-за́мкавы ко́мплекс у Нясьві́жы (Нясьві́скі за́мак) — рэзыдэнцыя князёў Радзівілаў у 16 – 19 стагодзьдзях. Разьмешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне Нясьвіжа. Унікальны помнік архітэктуры ўключаны ЮНЭСКА ў сьпіс сусьветнай спадчыны. Першы драўляны замак пачынае будавацца пры Мікалаі Радзівіле Чорным у 1551 годзе па прывілеі караля Жыгімонта II Аўгуста.