Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы - Вікіпэдыя

Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.




Гэты артыкул зьяўляецца выбраным. Мы ўпэўнены, што ён — адзін з лепшых у беларускай Вікіпедыі. Калі Вы напісалі ці пабачылі артыкул не горшай якасці, калі ласка, прапануйце яго ў выбраныя.


Гравюра Нясьвіжу 17 стагодзьдзя зь відам на Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў
Павялічыць
Гравюра Нясьвіжу 17 стагодзьдзя зь відам на Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў

Пала́цава-за́мкавы ко́мплекс у Нясьві́жы (Нясьві́скі за́мак) — рэзыдэнцыя князёў Радзівілаў у 1619 стагодзьдзях. Разьмешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне Нясьвіжа. Унікальны помнік архітэктуры ўключаны ЮНЭСКА ў сьпіс сусьветнай спадчыны.

Зьмест

[рэдагаваць] Узьнікненьне замка

Першы драўляны замак пачынае будавацца пры Мікалаі Радзівіле Чорным у 1551 годзе па прывілеі караля Жыгімонта II Аўгуста. У 1583 годзе князем Мікалаем Радзівілам Сіроткам была пачатая перабудова замка па праекце італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні.

Нясьвіскі замак узьвялі на паўвысьпе, на правым беразе ракі Ўшы, у форме чатырохкутніка, памерамі 170 на 120 мэтраў. Замак меў разьвітую фартыфiкацыйную сыстэму. Па пэрымэтры ён быў абкружаны высокім земляным валам, абкладзеным каменьнем. Вал быў апаясаны ровам, узровень вады ў якім рэгуляваўся. Акрамя таго, з двух бакоў знаходзіліся штучныя вадаёмы — вялікія копанкі. Унутры вала былі мураваныя стайні і 4 патаемныя ўваходы. Уверсе вал пераходзіў у бруствэр з дадатковымі ўмацаваньнямі. За бруствэрам былі зробленыя стралковыя вочкі, акопы. З боку замка бруствэр абараняўся яшчэ адной каменнай сьцяной.

Вялікі замкавы двор абкружалі тры будынкі. Насупраць уяздной брамы знаходзіўся галоўны корпус — трохпавярховы палац, у кутах якога ўзвышаліся васьмігранныя мураваныя вежы. З правага боку ад уваходу стаяў трохпавярховы корпус з высокай вартавой вежай. Там, хутчэй за ўсё, зьмяшчаліся казармы і іншыя службы. Трэці будынак, двухпавярховы гаспадарчы корпус, стаяў зь левага боку ад уезду.

Фактычна, Нясьвіскі замак стаў першапачаткоўцам новага тыпу бастыённых абарончых будаваньняў у Беларусі — т.зв. новаітальянскай сыстэмы.

[рэдагаваць] Ліцейная гарматная майстэрня

У Нясьвіскім замку ўпершыню ў Беларусі зьявілася ліцейная гарматная майстэрня — людвісарня. Ужо ў 1576 годзе тут былі зробленыя першыя сем гарматаў. Магчымасьць адліваць у замку зброю не аднойчы дапамагала на доўгі час стрымліваць варожую аблогу.

[рэдагаваць] Замак у 18 стагодзьдзі

У 1706 годзе, падчас Паўночнай вайны, замак быў захоплены швэдамі. Яны ўзарвалі ўмацаваньні і бастыёны, зьнішчылі большую частку ваеннай амуніцыі, раскапалі валы, утапілі гарматы.

Толькі праз дваццаць гадоў Нясьвіскі замак быў адноўлены. Перабудаваньне замка ўзначаліў Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька. Па праекце архітэктара Казімера Ждановіча вакол сьцен былі ўзьведзеныя новыя валы. Сам замак пераўтвараецца ў палацава-замкавы ансамбль. Галоўны палацавы корпус надбудавалі, дапоўніўшы трохпавярховымі аб'ёмамі. Разам з двума іншымі перабудаванымі карпусамі яны ўтварылі адчынены двор. Ускладніліся ўпрыгожваньні фасадаў, сьцены сталі дзяліцца пілястрамі. Рызаліт быў падняты да чатырох з паловай паверхаў і завершаны франтонам, упрыгожанымі багатым рэльефным дэкорам і скульптурнымі ўстаўкамі ў стылі позьняга барока.

Была перабудаваная і брама замка, на другім паверсе якой зьмяшчаўся знакаміты архіў Радзівілаў. Побач з брамай у 1740 годзе зьявілася палацавая капліца. Бакавыя корпусы таксама былі часткова перабудаваныя і злучаныя з цэнтральным корпусам трохпавярховымі будынкамі, а з уязной брамай галерэямі. У выніку гэтых перабудоў палац набыў замкнёную па пэрымэтры, блізкую да пяцікутніка форму.

[рэдагаваць] Замак у 19 стагодзьдзі

Пасьля вайны 1812 году, падчас якой уладальнік замка Дамінік Геранім Радзівіл выступіў на баку Францыі, сам замак на доўгі час застаўся ў занядбаньні. Толькі ў 1865 годзе ён вярнуўся да законных нашчадкаў. Замак пачаў аднаўляцца. У гэты ж час вакол яго быў створаны цудоўны парк зь пяці розных паркавых кампазыцыяў: Замкавы парк, Стары парк, Японскі сад, Новы парк, Ангельскі парк. Агульная плошча парку складае звыш 90 гектараў.

[рэдагаваць] Замак у 20 стагодзьдзі

Род Радзівілаў валодаў замкам да 1939 году, пакуль апошнія нашчадкі не былі вымушаныя пакінуць Нясьвіж. У часы панаваньня савецкай улады ў замку знаходзіўся прафсаюзны санаторый. За гэтыя часы будынак палаца здрахлеў, шматлікія элемэнты дэкору былі зьнішчаныя. Толькі пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі будынак быў перададзены пад кантроль Міністэрства Культуры. Але і яно не даглядзела за замкам: у ноч з 24 на 25 сьнежня 2002 году цэнтральны корпус палаца з-за неахайнасьці будаўнікоў-рэстаўратараў ахапіла полымя. Былі зьнішчаныя ўнікальныя драўляныя перакрыцьці і аўтэнтычныя росьпісы столі.

[рэдагаваць] Бягучая рэстаўрацыя замка

Бягучая рэстаўрацыя Палацава-замкавага комплексу Радзівілаў у Нясьвіжы
Павялічыць
Бягучая рэстаўрацыя Палацава-замкавага комплексу Радзівілаў у Нясьвіжы

Пасьля пажару пачалося чарговае аднаўленьне палаца. Але з-за браку грошаў рэстаўрацыя ідзе павольна, пры гэтым выкарыстоўваюцца сучасныя матэрыялы і спрэчныя рашэньні па абнаўленьні палаца. Рэстаўратары прапануюць дадаць элемэнты першапачатковага будынку 16 стагодзьдзя ў барочна-клясыцыстычны выгляд замка, які фармаваўся на працягу апошніх двух стагодзьдзяў. Гэта можа парушыць гарманічнасьць унікальнага помніку архітэктуры. Беларускі бок не аднойчы атрымліваў прапановы з-за мяжы ў дапамозе рэстаўрацыі Нясьвіскага замка. Але гэтыя прапановы былі адкінутыя.

Адкрыцьцё першай часткі адноўленага комплексу плянавалася ў 2006 годзе. Зараз тэрміны перанесеныя яшчэ на адзін год. Цалкам здаць палац у эксплюатацыю плянуецца ў 2010 годзе.

У 2005 годзе Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў уключаны ЮНЭСКА ў сьпіс сусьветнай спадчыны.

[рэдагаваць] Спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com