Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Мікалай Радзівіл Чорны - Вікіпэдыя

Мікалай Радзівіл Чорны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Мікалай Радзівіл Чорны
Павялічыць
Мікалай Радзівіл Чорны

Мікалай Крыштаф Радзівіл, таксама вядомы як Мікалай Радзівіл Чорны (4 лютага 1515 - 29 траўня 1565) - палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

Зьмест

[рэдагаваць] Дзяцінства

Нарадзіўся ў Нясьвіжы. Яго бацька Ян Мікалай быў троцкім кашталянам, маці Ганна - з роду Кішкаў. Адукацыю ён, верагодна, атрымаў толькі хатнюю. Юнацтва правёў пры каралеўскім двары ў Кракаве, дзе адбылося яго сяброўскае збліжэньне з будучым вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыґімонтам II Аўгустам. Рэнэсансавая атмасфэра каралеўскага двара адбілася на яго густах і звычках.

[рэдагаваць] Дыпляматычная кар'ера

Імклівае ўзьнясеньне па службе Міколы Радзівіла пачалося пасьля 1544, калі на Берасьцейскім вальным сойме быў прыняты акт, паводле якога Жыгімонт I Стары перадаваў поўную ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім свайму сыну Жыґімонту ІІ Аўгусту. У гэты час Радзівіл атрымаў уплывовую пасаду земскага маршалка, якая давала магчымасьць часта бываць пры велікакняскім двары. Ён удзельнічаў у пасольскіх місіях у іншыя дзяржавы.

У 1574 у час падарожжа ў Аўґсбурґу атрымаў ад імпэратара Сьвятое Рымскае імпэрыі Карла V права на княскі тытул для сябе і асобных прадстаўнікоў свайго роду. З гэтага часу ён стаў называцца князем "на Алыцэ і Нясьвіжы".

У 1549 Радзівіл удзельнічаў у ваенных дзеяньнях супраць татараў на Валыні. У 1550 атрымаў пасаду канцлера Вялікага княства Літоўскага. Уплыў Мікалая Радзівіла Чорнага на палітыку велікакняжацкага ўрада быў такі значны, што ў 1551 атрымаў права на захоўваньне найважнейшых дзяржаўных актаў у сваім архіве. Асаблівую ўвагу ён зьвяртаў на дакумэнты, якія пацьвярджалі даўнія дзяржаўныя прывілеі Вялікага княства Літоўскага. У 1553 Мікалай Радзівіл Чорны выяжджаў з дыпляматычнай місіяй да Габсбурґаў, каб прадухіліць магчымы габсбурґска-маскоўскі хаўрус, які мог ускладніць становішча на ўсходніх межах Вялікага княства Літоўскага.

Галоўнай сфэрай дыпляматычнай дзейнасьці Р. былі адносіны зь Лівоніяй, вынікам яго стала ў 1561 інкарпарацыя Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім большай яе часткі і ліквідацыя там Ордэна мечаносцаў. Р. ажыцьцяўляў і адміністрацыйную ўладу ў Лівоніі. У 1555-56 ён удзельнічаў у падрыхтоўцы і зьдзяйсьненьні аграрнай ("валочнай") рэформы ў гаспадарскіх уладаньнях Вялікага княства-Літоўскага.

Радзівіл быў шчырым прыхільнікам незалежнасьці Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы. На соймах, якія абмяркоўвалі праекты уніі дзьвюх дзяржаў, ён выступаў за сувэрэнитэт Вялікага княства ў складзе Рэчы Паспалітай. Яго "сэпаратызм" - прычына каралеўскай няміласьці. Пазіцыя Радзівіла, якую падтрымлівалі многія магнаты, улічвалася нават пры заключэньні (ужо пасьля яго сьмерці) Люблінскай уніі 1569.

[рэдагаваць] Рэліґійная дзейнасьць

Зь імем Мікалая Радзівіла Чорнага зьвязаны распаўсюд і прапаганда рэфармацыйных ідэй, арганізацыя рэфармацыйнай царквы ў Вялікім княстве. Палітычны ўплыў і аўтарытэт Радзівіла, які першым з магнатаў прыняў пратэстанцкае веравызнаньне ў пачатку 1550-х гадоў, абумовілі пераход значнай часткі шляхты ў пратэстантызм. Спачатку ён схіляўся да лютэранства, але зь сярэдзіны 1550-х гадоў прыняў кальвінізм, які атрымаў найбольшае пашырэньне ў Вялікім княстве. Радзівіл падтрымліваў сувязі з прадстаўнікамі асноўных пратэстанцкіх плыняў (лютэранамі, кальвіністамі, антытрынітарыямі), стаў галоўным пратэктарам Рэфармацыі. Валодаючы вялізнымі маёнткамі на Беларусі, у Летуве і Польшчы, ён заснаваў там пратэстанцкія цэрквы - зборы.

У 1553 першы на Беларусі рэфармацыйны збор Радзівіл залажыў у сваім замку ў Берасьці. Каля 1557 пры яго ўдзеле арганізавана галоўная рэфармацыйная абшчына Вялікага княства Літоўскага ў Вільні. Першы Віленскі збор разьмяшчаўся ў радзівілаўскім палацы на Лукішках.

Некаторы час Мікола Радзівіл быў прыхільнікам стварэньня Народнага сабора - свайго роду дзяржаўнай царквы, якая б аб’ядноўвала ўсіх хрысьціян Вялікага княства Літоўскага і Польшчы і была б больш незалежнай ад Ватыкану.

У апошнія гады свайго жыцьця Радзівіл падтрымліваў антытрынітарыяў, якія ў рэлігійна багаслоўскіх і сацыяльных пытаньнях займалі найбольш радыкальныя пазыцыі. У 1563 у падляскім мястэчку Морды, што належала яму, адбыўся сінод, дзе большасьць прысутных ухвалілі ідэі антытрынітарызму. Радзівіл выношваў пляны аб’яднаньня кальвінісцкай і антытрынітарскай плыняў.

[рэдагаваць] Культурніцкая дзейнасьць

Яго дзейнасьць адыграла вялікую ролю ў разьвіцьці мэцэнацтва ў розных сфэрах культуры Беларусі, найбольш у арганізацыі кнігадрукаваньня. Працяглае знаходжаньне за мяжой і знаёмства з заходнеэўрапейскай культурай спрыялі разуменьню ролі кнігадрукаваньня ў грамадска-палітычным і культурным жыцьці.

У 1553 для прапаганды рэфармацыйных ідэй Радзівіл заснаваў пры Берасьцейскім зборы першую на тэрыторыі Беларусі друкарню, у якой працавалі запрошаныя ім з Польшчы друкары Бэрнард Ваяводка, Станіслаў Мурмэліюс, паэт, перакладчык і кампазітар Ц.Базылік. Тут друкавалася ня толькі рэлігійная, але і сьвецкая літаратура.

У 1563 на сродкі Радзівіла выдадзены польскі пераклад поўнага зводу Бібліі, найбуйнейшага па аб’ёме і аднаго зь лепшых па мастацкіх і паліграфічных якасьцях рэнэсансавага выданьня. У гісторыю беларускага кнігавыданьня яна ўвайшла пад назвай "Берасьцейская, ці Радзівілаўская біблія".

Зь імем Мікалая Радзівіла Чорнага звязана таксама выданьне арыгінальнага публіцыстычнага твора - пасланьня папскаму нунцыю ў Польшчы Аляізіюшу Ліпаману, напісанага, верагодна, яго асабістым сакратаром, вядомым польскім лексыкографам Янам Манчыньскім, дзе зьмешчаныя рэзкія антыкаталіцкія і антыпапскія выпады.

Пад апекай Радзівіла дзейнічала пратэстанцкая друкарня і ў Нясьвіжы, у арганізацыі якой бралі ўдзел вядомыя дзеячы Рэфармацыі - Сымон Будны, Мацей Кавячынскі, Ляўрэнці Крышкоўскі. Многія выданьні выходзілі з прысьвячэньнем знатнаму патрону. Некаторыя свае творы яму прысьвячаў Жан Кальвін. Шчодрасьцямі радзівілаўскага двара карысталіся такія відныя тэолягі, як С.Будны, Марцін Чаховіц, паэты Андрэй Тшэцэскі, кампазытары Кіпрыян Базылік, Вацлаў з Шамотул і інш. Жонка Мікалая Радзівіла Альжбэта была дачкой аднаго з буйнейшых польскіх мэцэнатаў - кароннага гетмана Крыштафа Шыдлавецкага.


Памёр Мікалай Радзівіл Чорны ад пакутлівай хваробы і пахаваны разам з жонкай пры Віленскім зборы. У 1647 астанкі Радзівіла і яго жонкі ўрачыста перанесены зь Вільні ў Дубінкі. Пасьля сьмерці ўсе яго дзеці пад уплывам палітычных абставін перайшлі ў каталіцтва. Дзейнасьць Радзівілы як вялікага рэфарматара кардынальна паўплывала на царкоўна-рэлігійнае і культурнае жыцьцё Вялікага княства Літоўскага.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com