Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пінск — горад у Берасьцейскай вобласьці Беларусі, цэнтар Пінскага раёну. Геаграфічныя каардынаты: 52° 7' паўночнай шырыні , +26° 5' усходняй даўжыні.
Лічыцца, што назва "Пінск" утвораная ад назвы ракі Піны, на якой стаіць Пінск (а дакладна на мейсцы, дзе зліваюцца Піна з Прыпяццю). Наконт тапоніма "Піна" існуюць розныя тэорыі, найбольш пашыраныя: "Піна" ад "пена", што пляскалася на ўзбярэжжы ракі; "Піна" ад лат. "пінус" - "сасна", сосны ў вялікай колькасці раслі на ўзбярэжжы.
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў