Microsoft
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Microsoft (Microsoft Corporation, па-беларуску: Ма́йкрасофт, часта прамаўляецца «Мікрасо́фт») — найбуйная (прыбытак за 2004 г. — $8,49 млрд пры прыбытках $38,27 млрд) транснацыянальная кампанія па вытворчасьці праграмнага забеспячэньня для рознага роду вылічальнай тэхнікі, такой як: персанальных кампутараў, ігравых прыставак, КПК, мабільных тэлефонаў і іншага. Таксама вырабляе некаторыя аксэсуары для персанальных кампутараў (клавіятуры, мышы і г. д.). Штат налічваў у 2004 г. 57 000 супрацоўнікаў. Кампанія публічнага тыпу, яе акцыі можна набыць на біржы NASDAQ: MSFT. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў г. Рэдманд (Redmond) (прыгарад г. Сіэтл), штат Вашынгтон.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Заснаваная ў 1975 г. Білам Гейтсам і Полам Аленам, у той час — студэнтамі. Назоў кампаніі — скарачэнне ад MICROcomputer SOFTware (праграмнае забесьпячэньне для мікракампутараў).
[рэдагаваць] Прадукцыя
Падрабязьней у артыкуле Праграмнае забеспячэньне ад Microsoft.
Вырабляе АС сямейства Windows (Ўі́ндаўз), офісныя дастасаваньні сямейства Microsoft Office, камплекты сэрвэрных дастасаваньняў, гульні, мультымедыйную прадукцыю, сродкі распрацоўкі праграм, а таксама ігравыя кансолі X-Box. Вядзе палітыку актыўнай скупкі перспектыўных кампаній — распрацоўнікаў ПЗ. У прыватнасці, у выніку паглынання кампаніі Navision, Solomon, Great Plains у асартыменце Microsoft зьявіўся новы буйны напрамак Microsoft Dynamics (раней звалася Microsoft Business Solutions). У Расеі прадстаўленыя тры рашэньні гэтага напрамку: ERP-сістэмы Axapta, Navision і сістэма кіраваньня адносінамі - Microsoft Dynamics CRM.
[рэдагаваць] Крытыка
Карпарацыю часта вінавацяць у агульным паніжэньні стандартаў надзейнасці праграмнага забеспячэньня. У апошнія гады кампанія таксама стала адказчыкам у шматлікіх судовых працэсах з нагоды нядобрасумленнай канкурэнцыі і парушэньняў антыманапольнага заканадаўства і патэнтаў іншых кампаній у розных краінах.
Адгэтуль - шматлікія "мянушкі", якімі надарылі гэтую карпарацыю карыстальнікі. Сярод рускамоўных карыстальнікаў папулярныя назовы "дробнасофт", "некрасофт", "дробны і мяккі" і "Імперыя зла". Першыя тры назову абыгрываюць пераклад назову на беларускую мову, а апошні тэрмін узяты з гісторыі: так падчас халоднай вайны зваўся СССР.
[рэдагаваць] Гл. таксама
- Сертыфікаты Майкрасофт