Восіп Кавалеўскі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кавале́ўскі Во́сіп Міха́йлавіч (Кавале́ўскі Юзаф Міха́йлавіч) (9 студзеня 1801 – 21 кастрычніка 1878) (28 сьнежня 1800 – 9 кастрычніка 1878 па старым стылі) — філёляг, манголазнаўца.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў Горадні. Навучаўся ў Гарадзенскай гімназіі і на гісторыка-філялягічным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. У 1824 годзе вывучае ў Казанскім унівэрсытэце ўсходнія мовы (арабскую, пэрсыдскую і татарскую). У 1827 годзе накіраваны ў Іркуцк для заняткаў па ўдасканаленьні веданьня мангольскай мовы. Падарожнічаў па Бураціі, а ў 1830 годзе быў у Пэкіне. Потым вярнуўся ў Казанскі ўнівэрсытэт.
У 1835 годзе склаў «Кароткую граматыку мангольскай кніжнай мовы», у 1844-1849 гг. – «Мангола-руска-францускі слоўнік» (за гэта атрымаў Дзямідаўскую прэмію).
У 1856-1860 гг. зьяўляецца рэктарам Казанскага ўнівэрсытэту. У 1862 годзе пераведзены дэканам гісторыка-філялягічнага факультэту ў Варшаўскі ўнівэрсытэт.
Памёр у Варшавe.