Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- 1604: Асман II, султан Асманскай імпэрыі
- 1845: Зыгмунд Глогер, археоляг, этнограф і гісторык. Глогер дасьледаваў помнікі каменнага веку на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы. Выдаў некалькі фальклёрных зборнікаў, у аснове якіх — сабраны ў Беларусі матэрыял. У 1893 годзе ў Варшаве дасьледчык надрукаваў кнігу беларускага гумару «Торба сьмеху».
- 1880: Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледчык беларускай літаратуры, гісторык, перакладчык, які жыў і працаваў збольшага ў Расеі. Пушкарэвіч удзельнічаў у працы Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі ў 1912 годзе, быў адным з арганізатараў беларускага навукова-літаратурнага таварыства студэнтаў Петраградзкага ўнівэрсытэту ў 1917. Пераклаў на расейскую мову аповесьць Зьмітрака Бядулі «Салавей» і зборнік апавяданьняў Цішкі Гартнага «Трэскі на хвалях». Пасьля сьмерці беларускага мовазнаўца Эпімаха-Шыпілы захоўваў ягоны багаты асабісты архіў, які пасьля быў перададзены ў Дзяржаўны архіў БССР.
- 1882: Якуб Колас
Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў перадач Радыё Свабода (беларуская рэдакцыя).