1 лістапада
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
« – лістапад – » | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | |||
каляндар на 2006 год Усе дні |
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 1897: заснаваны італійскі футбольны клюб «Ювэнтус»
[рэдагаваць] Нараджэньні
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1894: Аляксандр ІІІ, расійскі імператар
- 1888: Мікалай Пржавальскі, расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня
- 1893: Ян Матэйка, польскі мастак
[рэдагаваць] Сьвяты
Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань |
1 лістапада - Урачыстасць Усіх Святых (Festum omnium sanctorum) з’яўляецца хрысціянскім святам на ўшанаванне ўсіх вядомых і невядомых святых і мучанікаў, якія знаходзяцца ў небе з Богам. Урачыстасць усіх Святых выодзіцца галоўным чынам з пашаны аддаванай мучанікам, якія аддалі сваё жыццё для Хрыста, а якіх не успамінаюць ў мясцовых мартыралогіях (кнігах памерлых) ані ў каноне Святой Імшы. У ІІІ стагоддзі пасля нараджэння Хрыста распаўсюдзілася традыцыя пераносін цэлых рэліквій святых, альбо іх частак на іншае месца. Такім чынам хацелася падкрэсліць, што святыя з’яўляюцца ўласнасцю ўсяго касцёла. Калі ў 610 г. Папа Баніфацый ІV атрымаў ад кесара старажытную паганскую святыню Пантэон, загадаў скласці там шматлікія рэліквіі і асвяціў гэтую будоўлю на касцёл Маці Божай Мучанікаў. Ад таго моманту ўсіх памерлых мучанікаў ушаноўвалі 1 мая. Пара Рыгор ІІІ у 731 г. Перанёс гэтую ўрачыстасць на 1 лістапада, а ў 837 г. папа Рыгор ІV загадаў, каб дзень 1 лістапада быў прысвечаны памяці не толькі мучанікаў, але і ўсім святым Паўсюднага Касцёла. Наступны дзень пасля Урачыстасці Ўсіх Святых (2 лістапада) адзначаем успамін памерлых. Для хрысціян гэта дзень малітваў за ўсіх веруючых ў Хрыста, якія адышлі з гэтага свету, а цяпер знаходзяцца ў чысцы. Ад пачатку ХІІІ стагоддзя гэтая традыцыя распаўсюдзілася па цэлым Касцёле. У ХІV стагоддзі пачалі праводзіць у гэты дзень працэсіі па могілках да чатырох стацый (алтароў). Каля стацый маліліся за памерлых і спявалі жалобныя песні. Пятая стацыя адбывалася ў касцёле, пасля вяртання працэсіі з могілкаў. Гэтыя традыцыі захаваліся і да нашых часоў. У гэтыя дні хрысціяне наведваюць магілы сваіх памерлых родзічаў і знаёмых, удзельнічаюць у Святой Імшы, моляцца. Існуе старадаўняя традыцыя запальвання свечак на магілах і складання кветак, вянкоў і іншых аздобаў якія з’яўляюцца сімвалам памяці аб памерлых.
Падрыхтаваў бр. Віталь Меранкоў OFM Cap