Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions Уладзімір Пуцін - Вікіпэдыя

Уладзімір Пуцін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Павялічыць
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін

Уладзі́мір Уладзі́міравіч Пу́цін (Влади́мир Влади́мирович Пу́тин) (нар. 7 кастрычніка, 1952) - прэзыдэнт Расейскае Фэдэрацыі з 2000 г.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяґрафія

Уладзімір Пуцін нарадзіўся 7 кастрычніка 1952 р. у Ленінградзе (цяпер Санкт-Пэтэрбурґ). У кнізе "От первого лица" (Ад першае асобы), біяґрафіі Пуціна паводле ягоных інтэрвію ў расейскай прэсе, распавядаецца пра бедныя гады дзяцінства будучага прэзыдэнта, праведзеныя ў камунальнай кватэры.

У 1975 годзе Пуцін скончыў юрыдычны факультэт Ленінградзкага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту і саступіў на службу ў КГБ, з 1985 па 1990 гг. працаваў аґентам савецкае выведкі ў НДР (Усходняй Нямеччыне).

У 1990 годзе Пуцін вернуўся ў Расею, працаваў памочнікам рэктару Ленінградзкага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту па міжнародных пытаньнях, потым - дарадцам старшыні Ленінградзкага Савета (месцкі заканадаўчы сход) вядомага расейскага дэмакрата Анатолія Сабчака.

У чэрвені 1991 г. Пуцін быў прызначаны старшынёй Камітэта па Зьнешніх Сувязях мэрыі (бурмістарства) Санкт-Пэтэрбурґа. На гэтай пасадзе ён займаўся прыцягненьнем у горад замежных інфэстыцый, адкрыцьця сумесных прадпрыемстваў. Пуцін быў куратарам стварэньня ў Пэтэрбурґу валютнае біржы, пры яго судзеяньні (як кажуць, з дапамогаю яго кантактаў ў былым савецкім КҐБ і ўсходне-нямецкай Stasi) было адчыненае прадстаўніцтва BNP-Dresdner Bank. Адначасова з 1994 г. Пуцін быў першым намесьнікам старшыні ўраду Санкт-Пэтэрбурґа.

У жніўні 1996 пачалася "маскоўская" кар'ера Уладзіміра Пуціна - ён быў прызначаны намесьнікам упраўляючага справамі прэзыдэнта Расеі. У сакавіку 1997 г. Пуцін прызначаны намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, начальнікам галоўнаге кантрольнае ўправы прэзыдэнта РФ. З траўня 1998 г. Пуцін - першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.

Наступным моцным узьлётам пэтэрбурскага палітыка было прызначэньне яго дырэктарам ФСБ - расейскае спэцслужбы. З сакавіку 1999 г. Пуцін стаў сакатаром Рады Бясьпекі Расеі.

[рэдагаваць] Прэм'ер-міністарства і першы прэзыдэнцкі тэрмін

У жніўні 1999 г. прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын прызначыў Уладзіміра Пуціна пэм'ер-міністрам Расеі. 31 сьнежня 1999 года Ельцын зыйшоў у адстаўку, Пуцін стаўся выканаўчым абавязкі прэзыдэнта да наступных выбараў.

26 сакавіка 2000 г. былі праведзеныя прэзыдэнцкія выбары, у якіх Пуцін перамог у першым туры.

Уладзімір Пуцін з самога пачатку дасягнуў шалёнае папулярнасьці ў расейскім грамадзтве дзякуючы свайму іміджу маладога, энэрґічнага прэзыдэнта-спартоўцы на фоне старога й хворага Барыса Ельцына. З пункту гледжаньня сваёй палітычнае плятфомы Пуцін здолеў аб'яднаць вакол сябе прыхільнікаў часам дыямэтральна супрацьлеглых ідэй. Для дэмакатаў ён быў колішнім сябрам і паплечнікам Анатолія Сабчака і, мяркуючы па прамовах маладога прэзыдэнта, прыхільнікам далейшых і больш радыкальных дэмакратычных і рынкавых рэформ. Для кансэрватараў і нацыяналістаў Пуцін быў сымбалем адраджаючаеся "Вялікае Расеі", новым "водцам".

Вялікадзяржаўніцкі складнік пуцінскага курсу апынуўся больш яскравым. Разам з Пуціным да ўлады прыйшлі г.зв. "сілавікі" - нацыяналістычныя этатысцкія элемэнты з шэрагаў спэцыяльных службаў і войска. Пачалася палітыка па рэгабілітацыі савецкага рэжыму. Адным зь першых рашэньняў Пуціна было прыняцьце новага гімну на музыку гімну СССР і зацьверджаньне чырвонае савецкае харугвы для расейскага войска. У 2004 годзе Пуцін назваў распад Савецкага Зьвязу "буйнейшаю геапалітычнаю катастрофаю стагоддзя".

Прадстаўнікі "сямейнага кляну", палітычнае эліты ельцынскае эпохі, паступова выціскаліся з улады. За сваю падтрымку дэмакратаў пачаліся рэпрэсіі супраць буйных бізнэсмэнаў-"аліґархаў" Барыса Беразоўскага і Ўладзіміра Гусінскага. 24 лютага 2004 г., менш чым за месяц да парлямэнцкіх выбраў, Пуцін звольніў з пасады прэм'ер-міністра не дастаткова ляяльнага Міхаіла Касьянава, прадстаўніка эліты ельцынскага часу, і прызначыў на яго пазыцыю дыплямата Міхаіла Фрадкова.

У 2003 годзе быў сарваны ґешэфт па зьліцьцю нафтавых кампаній "ЮКОС" і "Сибнефть", у выніку якое меўся зьявіцца буйнейшы ў сьвеце нафтавы канцэрн, які мог пагражаць аўтарытэту Пуціна ўнутры краіны і ўплываць на ўнутрыпалітычную сытуацыю. Па сфабрыкаваных абвінавачаньнях быў арыштаваны галава "ЮКОС"'у Міхаіл Хадаркоўскі, пачаўся працэс зьнішчаньня гэтае некалі буйнейшае і найбольш пасьпяховае расейскае карпарацыі.

У сфэры зьнешняе палітыкі Пуцін узяў курс на ўзмацненьне стасункаў з краінамі СНД з мэтаю стварэньня процівагі пашыраючымся NATO і ЭЗ, да якіх далучыліся многія краіны цэнтральнае і ўсходняе Эўропы і пачалі далучацца краіны былога СССР. Разам зь лідарамі Эўрапейскага Зьвязу Пуцін асудзіў амэрыканскую кампанію ў Іраку. Увогуле, ня гледзячы на нарастаючы ціск на дэмакратыю ў Расеі і крытыку Пуціна як аўтакрата, прэзыдэнт падтрымлівае добрыя, "сяброўскія" адносіны з прэзыдэнтам ЗША Джорджам В. Бушам, нямецкім канцлерам Ґергардам Шродэрам, італійскім прэм'ерам Сыльвіё Бэрлюсконі.

Ва ўнутранай палітыцы Пуцін усталяваў рэжым асабістае ўлады шляхам кантролю за электроннымі сродкамі масавае інфармацыі і паступовага выцісканьня дэмакратычнае апазыцыі з орґанаў дзяржаўнае ўлады. Былі зачыненыя ці падпарадкаваныя Крамлю незалежныя тэлеканалы НТВ, ТВ6 і ТВС, на парлямэнцкіх выбарах у 2003 годзе створаная ўладаю партыя "Единая Россия" атрымала больш за палову мейсцаў у Дзяржаўнай Думе дзякуючы манаполіі на тэлевізійны этэр і іншыя буйныя прэфэрэнцыі падчас перадвыбарчае кампаніі. Адначасова ў парлямэнт упершыню за гісторыю новае Расеі не прайшлі дэмакратычныя партыі "СПС" і "Яблоко".

За Пуцінам працягнулася і ўзмацнілася расейская актыўнасьць у Чачэніі. Міжнародныя праваабарончыя арґанізацыі сьведчаць аб узмацненьні парушэньняў правоў чалавека ў паўночна-каўкаскай рэспубліцы.


[рэдагаваць] Другі прэзыдэнцкі тэрмін

14 сакавіка 2004 г. Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін 71% выбаршчыкаў быў у першым туры абраны на другі тэрмін прэзыдэнцтва. Як і на парлямэнцкіх выбарах некалькі месяцаў да гэтага, зноў па Расеі йшла неабаснавана актыўная кампанія на карысьць Пуціна у пра-крамлёўскіх агульнанацыянальных мэдыях. Расейская канстытуцыя не дазваляе адной асобе займаць пасаду прэзыдэнта больш, чым два тэрміны запар, таму Пуцін ня мае права балятавацца на выбарах у 2008 г.

13 верасьня 2004 г., з нагоды крызы з закладнікамі ў Бэслане і тэрарыстычных актаў у Маскве, Пуцін пачаў рэформу дзяржўнага кіраваньня, у ходзе якое былі адмененыя выбары ґубэрнатараў расейскіх рэґіёнаў. Гэты крок быў многімі раскрытыкаваны, у тым ліку Барысам Ельцынам і Міхаілам Ґарбачовам, як адступ ад прынцыпаў дэмакратыі і вяртаньне да цэнтралізацыі ўлады, як за савецкім часам. Разам з гэтым былі ўскладненыя ўсовы праходу незалежных дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ў канцы 2004 году Расея актыўна ўмешвалася ў ход перадвыбарчае кампаніі. Пуцін двойчы наведваў Украіну з мэтаю падтрымаць кандыдата ад улады Віктара Януковыча і адзіны разам зь беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнкам павіншаваў Януковыча зь перамогай у выбарах, пазьней прызнаных сфальсыфікаванымі.

[рэдагаваць] Рознае

Уладзімір Пуцін зьяўляецца практыкуючым праваслаўным вернікам пасьля таго, як перажыў пажар на лецішчы ў пачатку 1990-х. З маладосьці прэзыдэнт займаецца дзюдо. Пуцін ёсьць кандыдатам эканамічных навук, свабодна валодае нямецкаю і анґельскаю мовамі. Жанаты зь Людмілай Пуцінай, у мінулым настаўніцай нямецкае мовы. Мае дзьвюх дачок - Екацярыну (нар. 1985) і Марыю (нар. у 1986).


[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu