Стэк
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Стэк – (у праграмаваньні) структура дадзеных, што арганізавана згодна прынцыпу LIFO (last in – first out): апошні прыйшоў – першы выйшаў. Прыклад такой арганізацыі: талеркі складзеныя адна на адну. Пакласьці новую на стос можна толькі зьверху, узяць таксама можна толькі зьверху - акурат апошнюю пакладзеную. Таму па-беларуску можа варта называць гэтую структуру дадзеных - стос, а ня стэк?. Элемэнт, што знаходзіцца зьверху, называецца top element – вяршыня, галоўны ці бягучы элемэнт.
Зьмест |
[рэдагаваць] Апэрацыі
Асноўныя апэрацыі са стэкам:
- push: пакласьці элемэнт на верх стэка. Колькасьць элемэнтаў у стэке павялічваецца на 1. Калі памер стэка абмежаваны, гэтая апэрацыя можа выклікаць памылку stack overflow – перапаўненьне стэка.
- pop: выдаліць верхні элемэнт. Колькасьць элемэнтаў памяньшаецца на 1. На вяршыні стэка апынаецца той элемэнт, які дагэтуль быў другім (калі такі быў). Калі ў стэке няма элемэнтаў, гэтая апэрацыя выклікае памылку stack underflow – спусташэньне стэка.
Дадатковыя апэрацыі (прысутнічаюць не ўва ўсіх рэалізацыях стэка):
- isEmpty: праверка, ці ёсьць элемэнты ў стэке. Рэзультат: ісьціна, калі ў стэке няма элемэнтаў.
- isFull: праверка, ці запоўнены стэк. Рэзультат: ісьціна, калі ў стэк больш нельга дадаць ніводнага элемэнта.
- clear: ачысьціць стэк (выдаліць усе элемэнты).
- top: атрымаць верхні элемэнт.
- size: атрымаць памер (колькасьць элемэнтаў) стэка.
- swap: памяняць два верхніх элемэнта месцамі.
- rotate(N): цыклічны зрух N верхніх элемэнтаў. Магчымы правы зрух і левы зрух.
Правы зрух зьмяшчае верхні элемэнт на N-ю пазыцыю, другі - на першую, трэці - на другую і г.д. - як стрэлка гадзіньніка. Прыклад правага зруху на 4 элемэнта:
аа бб бб вв вв ===> гг гг аа дд дд ... ...
Левы зрух зьмяшчае верхні (першы) элемент на месца другога, другі - на месца трэцьцяга, ... а N-ы элемэнт апынаецца на вяршыне (становіцца першым) - супраць хады стрэлкі гадзіньніка. Прыклад левага зруху на 4 элемэнта:
аа гг бб аа вв ===> бб гг вв дд дд ... ...
Зрух на два элемэнта роўны апэрацыі swap. Зрух на адзін элемэнт не зьмяняе стэка.
[рэдагаваць] Рэалізацыі стэка
На нізкім узроўні стэкі рэалізаваныя як шэраг пранумэраваных рэгістраў або як азначаны абсяг памяці (дзе зьмешчаны элемэнты стэка) і адмысловай зьменнай (ці рэгістра) дзе захоўваецца індэкс ці адрас вяршыні стэка. На высокім узроўні рэалізацыя стэка можа быць зроблена праз масіў ці сьпіс.
[рэдагаваць] Праз масіў
Для захаваньня элемэнтаў стэка рэзэрвуецца масіў пэўнага памеру і зьменная, дзе будзе зьмешчаны індэкс бягучага элемэнта. Прыведзеныя тут альгарытмы і кавалкі коду напісаныя на wikicode, які прапануецца ў якасьці псэўдакоду для напісаньня артыкулаў.
record stack { var object[1..N] data; var int pointer = 0; }
Апэрацыі push і pop зьмяняюць індэкс - павялічваюць ці зьмяншаюць.
function stack.push( object element ) { data[++pointer] = element; } function stack.pop() { return data[pointer--]; }
Прыклад ужываньня
var int a; var stack st = new stack(); st.push(3); st.push(4); a = st.pop(); // a == 4
[рэдагаваць] Празь сьпіс
У гэтым выпадку выкарыстоўваецца структура, што зьмяшчае элемэнт стэка і працяг стэка - спасылку на такую ж структуру. Гэта нагадвае сьпіс у мове праграмаваньня Lisp (лісп).
record stack { object top; stack rest; }
Апэрацыя push стварае новы элемэнт сьпісу, які будзе новай вяршыняй, функцыя top вяртае бягучую вяршыню, pop дае спасылку на стэк бязь верхняга элемэнта:
function stack.push( object element ) { var stack newStack = new stack(); newStack.top = element; newStack.rest = this; // працяг новага стэка - гэта бягучы стэк return newStack; } function stack.top() { return top; } function stack.pop() { return rest; }
Прыклад ужываньня
var int a; var stack st = new stack(); st = st.push(3); st = st.push(4); a = st.top(); // a == 4 st = st.pop();
[рэдагаваць] Прымяненьні стэка
Стэк ужываецца ў альгарытмах, што рэалізуюць зваротную польскую натацыю. Мовы праграмаваньня выкарыстоўваюць стэкі для захоўваньня інфармацыі аб тым, якая функцыя/працэдура была выклікана, а таксама стэкі для перадачы парамэтраў. Мова праграмаваньня Forth (форт) цалкам пабудаваная на стэках. Шмат якія рэкурсіўныя альгарытмы могуць быць пераствораны ў просты цыкл, пры гэтым стан ітэрацый звычайна захоўваецца ў стэке.