Свяшчэнная Рымская імперыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Свяшчэ́нная Ры́мская імпе́рыя — афіцыйная назва ўладанняў Рымскага Імператара і тэрыторый Рымскай імперыі пачынаючы з сярэднявечча да 1806 года. Свяшчэнная Рымская імперыя ўтварылася падчас рэгенцтва Отта I з каралінгскай Імперыі Заходніх Франкаў. У 1157 годзе Імперыя атрымала назву «Свяшчэнная імперыя» (Sacrum Imperium), а ў 1254 быў упершыню выкарыстаны тытул "Свяшчэнная Рымская імперыя" (Sacrum Romanum Imperium) у пісьмовых крыніцах. У 15-ым і 16-ым стагоддзях тытул быў падоўжаны дадаткам «Германскай нацыі». У гістарычнай літаратуры Свяшчэнную Рымскую імперыю з нядаўняга часу называюць таксама Старой імперыяй.
У 1493 годзе кайзерам Свяшчэннай Рымскай імперыі стаў Максіміліян I.