Пятро Клімук
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Клімук, Пётр Ільліч (нарадзіўся 10 ліпеня 1942) — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюзу, генэрал-палкоўнік авіяцыі.
Нарадзіўся ў вёсцы Камароўка Берасьцейскай вобласьці Беларусі.
Клімук навучаўся ў Вышэйшай школе авіяцыі Ленінскага камсамолу ў Чарнігаве і ўступіў у Савецкія Паветраныя Сілы ў 1964 годзе. Наступным годам ён быў адабраны для ўдзелу ў касьмічнай праграме.
Ягоным першым палётам стаўся палёт на «Саюзе-13» у 1973 годзе. Затым была місія на касьмічную станцыю «Салют-4» на «Саюзе-18» у 1975 годзе.
З 1976 году яго ўключаюць у праграму міжнародных касьмічных палётаў, і яго трэці і апошні вылет у касьмічную прастору адбыўся разам з польскім касманаўтам Міраславам Гермашэўскім на «Саюзе-30».
У Клімука дарагі й уражлівы шэраг узнагародаў: Герой Савецкага Саюзу (двойчы), Ордэн Леніна (тройчы), польскі Ордэн Грунвальдзкага Крыжа, Залаты мэдаль імя Цыялкоўскага, Залаты мэдаль імя Гагарына, а таксама Залаты мэдаль ад Польскай акадэміі навук. Ён зьяўляецца ганаровым грамадзянінам такіх гарадоў як Калуга, Гагарын, і Джэзкаган.
Пётр Клімук — аўтар двух кніг пра палёты ў космас: «За зорамі» і «Атака на бязважкасьць».