Герой Савецкага Саюзу
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Герой Савецкага Саюзу — вышэйшае ганаровае званьне ў СССР. Упершыню ўведзенае загадам ЦВК СССР ад 16 красавіка 1934.
Першымі, хто атрымаў гэтае званьне, сталі ўдзельнікі ўратаваньня членаў экіпажу і пасажыраў параходу «Чалюскін»: Анатолій Ляпідзеўскі (менавіта ён стаў першым у сьпісах Герояў Савецкага Саюзу), Сігізмунд Леванеўскі, Васілій Молакаў, Нікалай Каманін, Маўрыкій Сьляпнёў, Міхаіл Вадап'янаў, Іван Даронін.
У новай рэдакцыі палажэньне аб увядзеньні званьня было прынята 14 траўня 1973. Згодна гэтаму палажэньню, Герою Савецкага Саюзу ўручаліся Ордэн Леніна, мэдаль «Залатая Зорка» і грамата Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР.