Прэмія імя Андрэя Сахарава
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Прэмія імя Андрэя Сахарава за свабоду думкі названая ў гонар савецкага навукоўцы і дысыдэнта Андрэя Сахарава, яна была заснаваная ў сьнежні 1985 году Эўрапейскім Парлямэнтам і прысуджаецца асобам ці арганізацыям, якія абараняюць правы і свабоды людзей.
Звычайна прэмія ўручаецца блізка да 10 сьнежня, дзень калі ААН была падпісаная Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека.
[рэдагаваць] Уладальнікі
- 1988: Нэльсан Мандэла (Паўднёвая Афрыка) і Анатоль Марчанка (Украіна)
- 1989: Аляксандар Дубчак (Славакія)
- 1990: Аўн Сан Су Чжы (М'янма)
- 1991: Адэм Дэмачы (Косава)
- 1992: Маці майскай плошчы (Аргентына)
- 1993: Oslobođenje (Босьнія і Герцагавіна)
- 1994: Тасьліма Насрын (Бангладэш)
- 1995: Лэйла Зана (Турцыя)
- 1996: Вэй Дзіньсэнь (Кітай)
- 1997: Саліма Гезалі (Альжыр)
- 1998: Ібрагім Ругова (Косава)
- 1999: Ксанана Гусмао (Тымор-Лешці)
- 2000: ¡Basta Ya! (Гішпанія)
- 2001: Нурыт Пэлед (Ізраіль), Ізат Газаві (Палестына), Дом Закарыяс Камвеньё (Ангола)
- 2002: Асвальда Пая Сардыньяс (Куба)
- 2003: Арганізацыя Аб'яднаных Нацый
- 2004: Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
- 2005: Дамас дэ Блянка (Куба), «Рэпартэры бязь межаў» і Гуава Ібрагім (Нігерыя)
- 2006: Аляксандар Мілінкевіч (Беларусь)