Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions Тымор-Лешці - Вікіпэдыя

Тымор-Лешці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Repúblika Demokrátika Timor Lorosa'e
República Democrática de Timor-Leste
Сьцяг Тымору-Лешці Герб Тымору-Лешці
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Honra, Pátria e Povo
Месцазнаходжаньне Тымору-Лешці
Афіцыйная мова тэтум, партугальская
Сталіца Дылі
Найбуйнейшы горад Дылі
Урад
Прэзыдэнт
Прэм'ер-міністар
Рэспубліка
Шанана Гужмаў
Жазэ Рамас Хорта
Плошча
 - Агульная
 - % вады
159 месца ў сьвеце
14.609 км2
нязначны
Насельніцтва
 - Агульнае (ліпень 2005 атакс.)
 - Шчыльнасьць
153 месца ў сьвеце
1.040.880
69/км²
СУП
 - Агульны (2005 атакс.)
 - на душу насельніцтва
210 месца ў сьвеце
$ 370 мільёнаў
$ 400
Валюта Даляр ЗША (USD)
Часавы пас
 - улетку
(UTC+9)
(UTC)
Незалежнасьць
28 лістапада 1975 году
Дзяржаўны гімн Pátria
Аўтамабільны знак
Дамэн верхняга ўзроўню .tl
Тэлефонны код ++670
Мапа Тымору-Лешці

Тымор-Лешці, Усходні Тымор, афіцыйная назва Дэмакратычная Рэспубліка Ўсходняга Тымору (тэтум: Repúblika Demokrátika Timor Lorosa'e, па-партугальску: República Democrática de Timor-Leste) — дзяржава ў Паўднёваўсходняй Азіі, якая займае ўсходнюю палову выспы Тымор.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Партугальцы былі першымі эўрапейцамі, прыбыўшымі на гэтую тэрыторыю ў 16 стагодзьдзі і заснаваўшымі некалькі паселішчаў на высьпе Тымор, у то час, як навакольныя выспы, пачынаючы зь Явы, былі калянізаваныя галяндцамі. Пасьля галяндцы заявілі аб сваіх прэтэнзіях і на Тымор. Сутыкненьні паміж галяндцамі і партугальцамі на Тыморы нарэшце прывялі да таго, што ў 1859 годзе яны падзялілі выспу, і яе ўсходняя частка стала звацца Партугальскім Тыморам. Інданэзія, атрымала незалежнасьць у 1949 годзе.

Пасля рэвалюцыі 25 красавіка 1974 году ў Партугаліі пачаўся працэс дэкалянізацыі партугальскіх уладанняў, датычны і Тымора-Лешці. Утварылася некалькі палітычных партый, найбуйнейшыя з якіх былі — Дэмакратычны хаўрус Тымора (ДХТ), які выступаў за захаваньне тэрыторыі ў складзе Партугаліі ў якасці заморскай правінцыі, Народна-дэмакратычная асацыяцыя Тымора (НДАТ), што дамагалася далучэньня тэрыторыі да Інданэзіі, і самая буйная з палітычных партый краіны - Рэвалюцыйны фронт за незалежны Ўсходні Тымор (РФНУТ), які патрабаваў неадкладнай незалежнасьці. Утварылася яшчэ некалькі дробных партый. Перамовы паміж партугальскімі ўладамі і палітычнымі партыямі аб шляхах дэкалянізацыі тэрыторыі зайшлі ў тупік, а затым і спыніліся з-за ўзброенай канфрантацыі ў калёніі. У ноч на 11 жніўня 1975 году ДХТ пры падтрымцы мясцовай паліцыі зьдзейсніў пераварот, былі арыштаваныя і пакараныя некаторыя з лідэраў і актывістаў РФНУТ. РФНУТ, у сваю чаргу, абапіраючыся на тыморцаў-жаўнераў каляніяльных войскаў усталяваў кантроль над тэрыторыяй, а 28 лістапада 1975 года ў аднабаковым парадку абьвясціў незалежнасьць дзяржавы пад назвай Партугальскі Тымор.

Але незалежнасьць пратрымалася ўсяго 9 дзён, бо 30 лістапада лідэры НДАТ, ДХТ і яшчэ двух дробных партый, якія знаходзіліся на Інданэзіяй частцы выспы Тымор, выдалі сумесную дэклярацыю аб далучэньні тэрыторыі да Інданэзіі. Раніцай 7 снежня 1975 году пачалося ўзброенае ўварваньне інданэзійскіх войскаў, у якім у розны час удзельнічала ад 20 да 40 тысяч жаўнераў. У выніку баявых дзеяньняў, голаду і эпідэмій загінула каля адной траціны насельніцтва былой калёніі (больш 200 тысяч чалавек), а 17 ліпеня 1976 году Тымор-Лешці быў уключаны ў склад Інданэзіі ў якасьці 27-й правінцыі. Сталі зьдзяйсняцца меры па інданэзіянізацыі тэрыторыі, але супраціў, у тым ліку ўзброены, не спыняўся. Адбываліся дэманстрацыі тыморскіх студэнтаў і моладзі супраць новых уладаў.

У выніку масавых выступаў, а таксама пад ціскам сусьветнай грамадзкай думкі і пасьля спыненьня падтрымкі інданэзійскай акцыі ЗША новы прэзыдэнт Інданэзіі Хабібі быў змушаны абьвясціць аб правядзенні рэферэндуму па пытаньні самавызначэньня Тымор-Лешці. 30 жніўня 1999 году 78,5% насельніцтва правінцыі выказаліся за незалежнасьць, што прывяло да новага ўсплёску гвалту. Праінданэзійская міліцыя разьвязала тэрор, у выніку чаго зьявіліся дзесяткі тысяч уцякачоў. 12 верасьня 1999 году ў краіну былі ўведзеныя сілы ААН, пад абаронай якіх пачалося практычнае ажыцьцяўленьне мер па станаўленьні незалежнай дзяржавы. У ноч на 20 траўня 2002 году афіцыйна была абвешчаная незалежная дзяржава Дэмакратычная Рэспубліка Ўсходняга Тымору.

20 траўня 2006 году, ва ўгодкі незалежнасьці, нямалая частка войска Тымора-Лешці (593 жаўнеры з 1433) запатрабавала зьмякчэньня вайсковага статуту. Брыгадны генэрал Таўр Матан Руак звольніў бунтаўшчыкоў, апошнія пакінулі войска з зброяй у руках. Пачаўся ўсеагульны бунт, вайна ўсіх супраць усіх. Бунт супраць тытульнага племя - тэтум стрымліваецца міратворцамі чатырох краін.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Геаграфія

Горы пакрываюць вялікую частку выспы, самая высокая вяршыня — Татамаілаў (вышыня 2.963 мэтры). На ўзьбярэжжы клімат трапічны, але вышэй ў гарах к вечару цяжка абыйсьціся бяз паліто.

[рэдагаваць] Эканоміка

Да 1975 году Тымор-Лешці быў калёніяй Партугаліі і ўяўляў сабою найменш развітое валоданьне самай адсталай з каляніяльных дзяржаў. Аснову эканомікі складала сельская гаспадарка, якая вялася прымітыўнымі мэтадамі і не забясьпечвала харчовыя запатрабаваньні калёніі. Разьвівалася вытворчасьць экспартных культур — кавы, каўчука і копры. Каля 32% бюджэту ішло на ваенныя мэты - утрыманьне 7 тысяч жаўнераў каляніяльных войскаў, на адукацыю расходвалася 9%, на сацыяльнае забеспячэнне — 4%.

Зараз Тымор-Лешці самая жабрацкая краіна Азіі. Мясцовая эканоміка вырабляе прадукцыі ўсяго на 25 мільёнаў даляраў ЗША у год, прычым у асноўным гэтая прадукцыя — кава. Сярэдні заробак тыморца 55 цэнтаў у дзень, прытым, што амаль палова насельніцтва працы зусім ня мае. Даляр ЗША — афіцыйная валюта. Адзіная надзея краіны, што апошнім часам у Тыморскім моры знойдзена некалькі радовішчаў нафты, яе запасы толькі на адным зь іх — Баю-Ундан атаксаваны ў 3 мільярда даляраў ЗША.

[рэдагаваць] Сельская гаспадарка

Асноўная крыніца існавання — сельская гаспадарка. На высьпе вырошчваюць каву, рыс, кукурузу, салодкую бульба, сою, капусту, бананы, манга, ваніль. Сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі займаюць меней 5% плошчы. Рыбалоўства — адзін з галоўных заняткаў тыморцаў.

[рэдагаваць] Прамысловасьць

Прамысловасьці, калі не лічыць перапрацоўку кавы, мылаварэньне, вытворчасьці хатняй тканіны і дрэваапрацоўкі, амаль няма.

[рэдагаваць] Турызм

Няпростая гісторыя і сучаснасьць краіны прычынілася да таго, што яна ляжыць удалечыні ад асноўных турыстычных маршрутаў, хоць патэнцыял у «трапічнай Партугаліі» па гэтай частцы вялічэзны. Найчысцейшыя белыя пляжы, празрыстае мора, выдатныя гатэлі і рэстараны, дзе кошты зусім танныя, каляніяльная архітэктура, якую не знішчылі два з лішнім дзесяцігоддзі вайны. У краіне не хапае толькі міру.

[рэдагаваць] Транспарт

Дабрацца да Тымора-Лешці магчыма альбо з аўстралійскага горада Дарвіна, альбо з інданэзійскай выспы Балі. Толькі з імі Тымор-Лешці злучаюць рэгулярныя авіярэйсы. Аэрапорт ёсьць толькі ў сталіцы – Дылі. Дылі — галоўны порт краіны. З 3.800 кілямэтраў дарог у краіне заасфальтаваныя толькі 428.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Самы буйны горад - сталіца Дылі, колькасць жыхароў каля 50.000.


[рэдагаваць] Рэлігія

Тымор-Лешці — адна з двух каталіцкіх краін у Азіі, у шэрагу з Філіпінамі.

Рэлігійная структура насельніцтва: каталікі — 90%, мусульмане — 4%, пратэстанты — 3%, індуісты — 0.5%, а таксама будысты, анімісты (атаксаваньне 1992 году).

[рэдагаваць] Культура

Доля непісьменных каля 90%.

У краіне 4 асноўных мясцовых мовы. Афіцыйная галоўным чынам партугальская, другая афіцыйная мова — тэтум, зьяўляецца роднай дзеля траціны жыхароў краіны, але размаўляюць на ёй прыкладна 60% насельніцтва, прадстаўленага 12 рознымі нацыянальнасцямі і мовамі (мамбаі, кэмек, макасай, галёлі, такадэдэ і іншыя).

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі



Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Арабія Саўдыдаў | Армэнія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Сынгапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Спэцыяльныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконг | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu