Капітолій
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Капітолій (па-лацінску: Capitolinus) - адзін з сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзьве вяршыні - Капітоль (вышыня 46 мэтраў) і Цытадэль (Arx) (вышыня 49,2 мэтра), паміж імі месьціцца западзіна Асылюм (Asylum) (вышыня 36,5 мэтра). Капітолій, найменшы з усіх пагоркаў Рыма, ўзвышаецца каля паўднёвага берагу Тыбра, на паўночны-захад ад Палятына, над разьмешчаным у доле Форумам. Палітычны і культурны цэнтар Старажытнага Рыма. На Капітоліі завяршаліся трыўмфальныя шэсьці рымскага войска. У пачатку сярэднявечча антычныя пабудовы былі разбураныя. У гонар рымскага Капітолія названа будынак Кангрэса ЗША ў Вашынгтоне.
[рэдагаваць] Гісторыя
Па паданьні ў час этрускаў зваўся Сатурнійскім або Тарпэйскім пагоркам, стромкі схіл адной з яго вяршыняў - Тарпэйскай скалы, служыў месцам пакараньняў. У рэспубліканскі час на тым месцы быў пабудаваны храм Юноны Дарадчыцы. Новы назоў атрымаў ад перанесенага з Квірыналя сьвяцілішча сабінаў якое звалася Капітоліям, каля яго адбываліся паседжаньні сэната і народныя сходы. Доўгі час захоўваўся і стары Капітолій (Capitolium vetus) які знаходзіўся на Квірынале.