Вэксэль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вэксэль (вэксаль, вексель, ад нямецкага Wechsel - абмен) - дакумэнт, які яўляе сабой пісьмовае абавязальніцтва даўцы вэксэля заплаціць трымальніку вэксэля адпаведную грашовую суму у вызначаны час.
Форма вэксэлю зацьверджаная законам. Вэксэль павінен мець наступныя рэквізыты:
- Найменьне "Вэксэль", уключанае ў тэкст дакумэнту
- Імя, рэквізыты даўцы
- Імя, рэквізыты трымальніка
- Сума абавязальніцтва
- Тэрмін выкананьня абавязальніцтва
- Мейсца выкананьня абавязальніцтва
- Дата і мейсца складаньня вэксэлю
- Подпіс даўцы вэксэлю
Існуе 2 віды вэксэляў:
- Просты вэксэль
- Пераводны вэксэль (тратта)
Па пераводным вэксэлі плацельшчыкам зьяўляецца ня даўца, а трэцяя асоба - акцэптант (звычайна такім выступляе Банк). Акцэптант прымае на сябе безумоўны абавязак заплаціць, ажыцьцяўляючы акцэпт. Да таго моманту ён не зьяўляецца абавязаным. Па сутнасьці, пераводны вэксэль - пісьмовае паручэньне даўцы банку выплаціць трымальніку вэксэля азначаную суму ў азначаны тэрмін.