Архан Памук
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Арха́н Паму́к (па-турэцку: Orhan Pamuk, нарадзіўся 7 чэрвеня 1952 у Стамбуле) — сучасны турэцкі пісьменьнік-постмадэрніст, ляўрэат колькіх турэцкіх літаратурных прэміяў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (2006). Папулярны як у Турэччыне, гэтак і за яе межамі. Яго творы перакладзены больш чым на сорак моваў. Пісьменьнік ня тоіць сваёй грамадзянскай пазыцыі, публічна выказваў свае меркаваньні па «балючых пытаньнях» (генацыд армянаў, дыскрымінацыя курдаў), за што турэцкі ўрад скардзіўся на яго ў суд. Але па працэдурных прычынах абвінавачаньні былі адхілены (студзень 2006).
Зьмест |
[рэдагаваць] Жыцьцяпіс
Памук нарадзіўся ў заможнай сям'і, бацька ягоны быў інжэнерам. Ён навучаўся ў амэрыканскім коледжы Robert College, які месьціцца ў Стамбуле. Па сканчэньні коледжа пад уплывам радзіны паступіў у тэхнічны ўнівэрсытэт Стамбула (бацькі жадалі, каб ён стаў інжэнэрам-будаўніком), аднак праз тры гады ён кінуў гэтую навучальную ўстанову, каб зрабіцца прафэсійным пісьменьнікам.
У 1977 закончыў інстытут журналістыкі стамбульскага ўнівэрсытэту. Паміж 1985 і 1988 гадамі ён жыў ЗША, працуючы ў Калюмбійскім унівэрсітэце, але пасьля вярнуўся ў Турэччыну. З 1982 па 2001 год быў жанаты (зараз у разводзе), ёсьць дачка. Жыве ў Стамбуле.
[рэдагаваць] Творчасьць
У сваіх творах Памук спрабуе спалучыць традыцыі эўрапейскае літаратуры і турэцкага прыгожага пісьменства. Асноўныя тэмы творчасьці пісьменьніка — канфлікт і процістаяньне між Усходам і Захадам, ісламам і хрысьціянствам, традыцыямі і сучаснасьцю. Напрыклад, ростыркі паміж заходніцтвам і ісламізмам у сучаснай Турэччыне складаюць галоўную тэму кнігі «Сьнег» (2002)
[рэдагаваць] Кнігасьпіс
- «Cevdet Bey ve Oğulları» (1982, «Джэўдэт бэй і яго сыны»)
- «Sessiz Ev» (1983, «Ціхі дом»)
- «Beyaz Kale» (1985, «Белая цьвярдыня»)
- «Kara Kitap» (1990, «Чорная кніга»)
- «Yeni Hayat» (1995, «Новае жыцьцё»)
- «Benim adım Kırmızı» (1998, «Мяне клічуць Чырвоны»)
- «Öteki Renkler» (1999, «Іншыя колеры»)
- «Kar» (2002, «Сьнег»)
- «İstanbul: Hatıralar ve Şehir» (2003, «Стамбул: згадкі і горад»)