Самуіл Рагаля
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рагаля, Самуі́л (? – 14 студзеня 1644 па старым стылі) — друкар Віленскага праваслаўнага брацтва, арганізатар першай друкарні ў Малдове.
У 1628 годзе ездзіў у Маскву з «ізустным тайным словом» ад Віленскага Святадухава манастыра. У 1636 годзе адной з асоб, якія падпісалі адозву Афанасія Філіповіча ў абарону праваслаўя, быў «Самоил Рогаля, друкар братства виленского». Пазней жыў у Львове, у 1643 годзе пасланы Пятром Магілам да гаспадара Васіле Лупу ў Ясы, каб арганізаваць друкарню, у якой у тым жа годзе была выдадзена першая малдаўская друкаваная кніга — «Евангелле настаўніцкае» («Картя дэ ынвенцатурэ»). Паехаўшы «для потреб друкарских на ярмарок лвовски», «отец Самуил, що з Вилна немец, друкар» памёр у Львове.
- Крыніца: Алесь Белы, «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі»
[рэдагаваць] Знешнія спасылкі
[рэдагаваць] Літаратура
- Кирияк В.С. Картя ши типарул ын Молдова ын сек. XVII-XVIII. Кишинэу, 1977.
- Исаевич Я.Д. Преемники первопечатника. М., 1981.