Роальд Амундсен
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Амундсен, Роальд (па-нарвежску: Roald Engelbregt Gravning Amundsen) (16 ліпеня 1872 – 18 чэрвеня 1928) — нарвежскі палярны падарожнік і даследчык. Першым дасягнуў Паўднёвага полюсу 14 снежня 1911 года. Адзіны, хто прайшоў на судне і Паўночна-ўсходнім (уздоўж берагоў Сібіры), і Паўночна-заходнім марскім шляхам (па пратоках Канадскага архіпелага).
У гонар падарожніка названыя мора, гара і амерыканская навуковая станцыя Амундсен-Скот у Антарктыдзе, затока і катлавіна ў Паўночным Ледавітым акіяне, месячны кратэр.