Легенды Вялікага Княства - 2
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Легенды Вялікага Княства. Другі зборны альбом выйшаў у 2004 пад назвай Старажытная зямля. Гістарычная музыка Беларусі. Архаіка - Сярэднявечча - Рэнэсанс - Барока.
Аўтар праекта: Арына Вячорка. Дызайн і мастэрынг: Ул. Давыдоўскі. Над альбомам таксама працавалі: В. Бяляеў, В. Кісьцень, Зьміцер Сасноўскі, Алесь Жура, А. Глушко, В. Дадзіёмава, Л. Салавей.
Праект гістарычнай музыкі "Старажытная зямля" зьяўляецца працягам праекту "Легенды Вялікага Княства", створанага ў 2000 годзе. У ім удзельнічаюць больш за дзесяць гуртоў і выканаўцаў з розных куткоў Беларусі (Менск, Полацк, Віцебск, Мазыр, Пінск, Баранавічы). Ён прэзэнтуе гісторыю беларускай музыкі ў розных яе жанрах, раскрывае творчасьць беларускіх гуртоў і выканаўцаў, якія працуюць у гэтай галіне. Архаізаваны беларускі фальклёр агучаны ў лірніцкай песьні "Гаўрыла", у карагодзе "Мядуніца", у міталягічнай балядзе "Конь з арлом", гістарычных песьнях "Дунаю-Дунаю", "Песьня а князю Вітаўце", вайсковай песьні "Дубровачка". Выкананьне мелёдыяў на копіях сярэднявечных інструмэнтаў яскрава ажыўляе музычную культуру вуліцаў і гарадоў Беларусі эпохі ВКЛ. Варган (дрымба), гусьлі (псалтыр), гатычная арфа, лютня, арганы, званы – рэдкія музычныя інструмэнты, якія былі папулярныя менавіта ў Сярэднявеччы. У часы Рэнесансу ў Беларусі працавалі шмат якія вядомыя замежныя кампазытары. Амаль усе яны прадстаўлены ў “Легендах” – К.Клябан, В.Длугарай, В.Бакфарк, П.Жаліхоўскі, Д.Като. Гісторыя кожнага кампазытара – гэта ўнікальная старонка вялікакняскага двара ў Вільні й Горадні.
[рэдагаваць] Зьмест
- Сьвяты Гаўрыла. Лірніцкая (старацкая) песьня. А. Лось (ліра й сьпеў) (1:59)
- Конь з арлом. Баляда. Гурт "Княжыч" (1:05)
- Журавель. Татэмічны танец. "Капэля А. Лася" (2:05)
- Мядуніца. Карагод. гурт Guda (1:06)
- Найгрыш. А. Бурнасенка (варган) (1:12)
- Дунаю-Дунаю. Баляда (16 ст.) Гурт "Кудзьмень" (1:30)
- Найгрыш. В. Грынь (парныя дудкі) (0:35)
- Дубровачка. Вайсковая песьня. Гурт "Кудзьмень" (3:33)
- Таўкачыкі. Танец-спаборніцтва. "Капэля А. Лася" (3:01)
- Пахвала Вітаўту. Гістарычная песьня. Гурт Стары Ольса (2:14)
- Польскі танец. Табулатура Вайзэліюса (1592). Гурт Lituus (2:13)
- Куранта. Якуб Полак (1545–1605). Гурт Lituus (2:15)
- Прывітальны танец. "Полацкі сшытак" (16–17 ст.) Гурт Стары Ольса (1:53)
- Танец. В. Длугарай (155?–1619) (1:10)
- Кант. Зборнік "Куранты" (17 ст.) А. Галіч (вакал) і В. Емельянчык (вакал) (2:15)
- Тарантэла. "Полацкі сшытак" (16-17 ст.) Гурт Lituus (2:39)
- Фантазія. В. Бакфарк (1506/07–1576), Ю. Дубнавіцкі (лютня) (3:30)
- "Пачуйце ўсе краі". Каранацыйны гімн. К. Клябан (1550–1616). Хор "Фона Бона" (0:59)
- "Трыумфуйце". К. Клябан (1550–1616). Хор "Фона Бона" (0:33)
- Фантазія. П. Жаліхоўскі, "Полацкі сшытак" (16–17 ст.), В. Кісьцень (арганы) (2:08)
- Надпіс над труной зацнай каралевы Барбары. Ананім (16 ст.), Т. Рэмез (вакал), В.Кісьцень (арганы) (2:36)
- Нова радасьць стала. Калядны кант (16 ст.). Хор "Покліч" (Пінск) (1:35)
- Гальярда. Віленскі сшытак (16 ст.). Гурт Стары Ольса. Сола на лютні - Ільля Кубліцкі. (2:13)