Каспар Давід Фрыдрых
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каспар Давід Фрыдрых (па-нямецку: Caspar David Friedrich) (5 верасня 1774 - 7 мая 1840) — адзін з самых яскравых і адметных жывапісцаў нямецкай рамантыкі, на станаўленне і развіццё якой ён моцна паўплываў разам з Філіпам Отта Рунге, як ні адзін іншы мастак. Яго творы — гэта ў першую чаргу матывы сярэднявечча, прырода ды ландшафты, якія мелі непасрэднае дачыненне да яго радзімы. Больш глыбокае разуменне і ўспрыманне яго твораў прыходзіць, даведаўшыся пра тое, што будучы яшчэ маленькім хлапчуком Каспар пайшоў пад лёд у час катання на каньках; на выратаванне яму кінуўся яго брат і загінуў у час выратавання. Каспар Давід Фрыдрых атрымаў адукацыю ў Каралеўскай акадэміі мастацтва ў Капенгагене і працаваў, пачынаючы з 1798 года, ў Дрэздэне, але час ад часу прыяжджаў на сваю радзіму ў горад Грайфсвальд, таксама наведваў востраў Руген, які знаходзіўся непадалёку.