Каньюнктура
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каньюнктура (позьнелац. conjunctura ад conjungere - зьвязваць, спалучаць) - гэта склаўшаяся на рынку эканамічная сытуацыя, якую характарызуюць:
- адносіны паміж попытам і прапановай
- узровень цэнаў
- таварныя запасы
- партфэль замоваў
і іншыя эканамічныя паказчыкі.
Спрыяльная каньюнктура рынку азначае стабільны рост колькасьці і аб'ёмаў гешэфтаў пры адпаведным росьце цэнаў.
Вялая каньюнктура азначае малую колькасьць ці адсутнасьць гешэфтаў пры тэндэнцыі да падзеньня цэнаў.
Устойлівая каньюнктура азначае раўнавагу прапановы і попыту пры стабільнасьці цэнаў.
Няпэўная каньюнктура - гэта адсутнасьць попыту і прапановы ў сувязі з чаканьнем пераломам цэнаў на рынку.