Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions Чорная Русь - Вікіпэдыя

Чорная Русь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Чорная Русь — традыцыйная, усталяваная ў гісторыяграфіі з 18 стагодзьдзя, назва тэрыторыі на паўночны захад сучаснай Беларусі, якая ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага з сярэдзіны 13 стагодзьдзя, на пачатковым этапе фармаваньня гэтай дзяржавы — значна раней, чым астатнія тэрыторыі сучаснай Беларусі. Паводле гісторыка-геаграфічных уяўленьняў 1820 стагодзьдзяў, галоўнымі цэнтрамі Чорнай Русі былі гарады Навагародак, Гародня, Ваўкавыск, Слонім, і гэтак далей.

Аднак аўтэнтычныя гістарычныя крыніцы не пацьвярджаюць існаваньня на гэтай тэрыторыі гістарычнай вобласьці з такой назвай, таму больш абгрунтавана ўжываць заміж «Чорная Русь» тэрміны «Літва» (глядзі артыкул Літва летапісная) ці Панямоньне. Назва «Чорная Русь», хутчэй за ўсё, узьнікла ў заходнеэўрапейскай літаратуры пэрыяду позьняй схаластыкі і пачаткова ня мела трывалай лякалізацыі. У абсалютнай большасьці выпадкаў 1417 стагодзьдзяў назва ўжывалася заходнімі эўрапейцамі ў дачыненьні да розных тэрыторый на ўсход і поўдзень ад сучаснай Беларусі. Адна зь першых крыніц, у якой выступаюць «чорныя русіны», — нямецкамоўная хроніка Венгрыі Генрыха Мюгельна (каля 1360), якая паведамляла пра перасяленьне старажытных венграў у Панонію праз тэрыторыю сучаснай Украіны. Тэрмін Чорная Русь, хутчэй за ўсё, быў утвораны на ўзор і ў процівагу Белай Русі не раней 14 стагодзьдзя. Ва ўзнікненьні гэтай назвы сказалася схільнасьць сярэднявечнай сьвядомасьці да пабудовы прымітыўных класіфікацый. Калі існавала Белая Русь, непазбежна мусіла з'явіцца і Чорная. Такая «каляровая» схема наклалася на падзел Русі паводле іншага прынцыпу: з даўніх часоў выдзялялі «Верхнюю Русь» — рознаэтнічную канфедэрацыю славянскіх і фінскіх плямёнаў з дамешкам варагаў–«русі» на паўночным захадзе ўсходняй Еўропы — у адрозненне ад «Ніжняй», ці «Рускай зямлі» над сярэднім Дняпром з цэнтрам у Кіеве. І калі Russia superior была, як правіла, раўназначнай Белай, дык Russia inferior, адпаведна, з цягам часу пачалі лічыць Чорнай.

Англійскі дыплямат Джайлс Флетчар у трактаце «Пра Расійскую дзяржаву» (Лёндан, 1591) заўважыў: «Расея калісьці называлася Сарматыяй... Гэтая зямля падзялялася на дзьве галоўныя часткі: Белую і Чорную. Белая Сарматыя ўключала ў сябе ўсю прастору, што ляжыць на поўнач і з боку Лівоніі, як вобласьці, якія цяпер называюць Дзьвінскай, Важскай, Усьцюжскай, Валагодскай, Каргопальскай, Наўгародскай і гэтак далей, сталіцай ці галоўным горадам якіх быў Ноўгарад Вялікі. Чорнай Сарматыяй называлася ўся краіна, што ляжыць на поўдзень, ля мора Эўксінскага, ці Чорнага, як княствы: Уладзімірскае, Маскоўскае, Разанскае і іншыя». Вельмі падобны на ягоны падзел Русі галандзкага гісторыка і палітолага Георга Хорна. У працы «Сьвет дзяржаў» (1668) ён пісаў: «[Русь] падзялялася на Белую і Чорную. Двума галоўнымі яе княствамі былі Кіеўскае (Kiovia) і Ўладзімірскае (Vladimiria). Той, хто валодаў імі, лічыўся як бы манархам русінаў. Кіеў быў сталіцай Чорнай Русі, Уладзімір — Белай».

Больш дакладных прыкмет лякалізацыі Чорнай Русі, апроч знаходжаньня яе на поўдзень ад Белай, не было. Таму розныя аўтары разыходзіліся ў даным пытаньні яшчэ больш, чым наконт Белай. Правядзеньне ўмоўнай мяжы паміж гэтымі дзьвюма часткамі, ці «правінцыямі» Русі залежала, хутчэй, ад густу аўтара, а не ад якіх–кольвечы аб'ектыўных крытэрыяў.

«Кананічны» парадак разьмяшчэньня «каляровых» частак Русі з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — Белая, Чорная, Чырвоная — упершыню сустракаецца на карце Фра Маўра (1459), на якой Чорная Русь паказаная на правабярэжжы Акі. Хаця асобныя часткі гэтай трыяды пазьней перамяшчаліся па карце, такая іх узаемная арыентацыя, як правіла, захоўвалася нязьменнай. На глёбусе Меркатара (Лувэн, 1541) Russia Nigra паказаная на ўсход ад Пскова, як і на карце Скандынавіі Олаўса Магнуса (1539). Польскі пісьменнік 17 стагодзьдзя Ш. Старавольскі лічыў, што Чорная Русь — гэта «правінцыя Чарнігаўская». А. Гваньіні згадваў «чорных русінаў, сталіца якіх Львоў». Некаторыя карты Сансона д’Абэвіля–бацькі паказваюць Чорную Русь паміж Львовам і Халмом. Яшчэ доўга ўсьлед за Дж. Флетчарам Чорнай Русьсю называлі Маскоўскую дзяржаву, напрыклад, А. Гваньіні ў выданьні 1611, Андрэас Келер у 1659 і гэтак далей.

У агульнапрынятым цяпер выглядзе падзел на Белую, Чорную і Чырвоную Русь выснаваўся не раней за 17 стагодзьдзе. Ш. Старавольскі ў сярэдзіне 17 стагодзьдзя лічыў, што Белая Русь — частка ВКЛ, Чырвоная — усе ўкраінскія землі Польшчы, а Чорная — Маскоўская дзяржава, гэта значыць ніяк не зьвязваў Чорную Русь з Панямоньнем – хаця такая лякалізацыя ў тыя часы ўжо сустракалася. У 1622 Козіма дэ Торэс пісаў, што «Русь... дзеліцца на тры часткі: Чырвоную Русь з гарадамі Львовам, Перамышлем, да якой належыць і Валынь; Белую Русь, якая працягнулася ад Рыгі, сталіцы Ліфляндыі, да Маскоўскай мяжы, уключаючы Полацак, Оршу, Віцебск, Магілёў; Чорную Русь, якая знаходзіцца паміж Літвой і Валыньню, да Кіева з гарадамі Пінскам, Наваградкам і Оўручам». У геаграфічным слоўніку базыльяніна Іларыёна Карпінскага (Lexykon geograficzny dla gruntownego pojecia gazet i historii z roznych autorow zebrany, Вільня, 1766) суадносіны паміж трыма «каляровымі» часткамі Русі маюць практычна сучасны выгляд:

Белая — Мсціслаўскае, Віцебскае, Полацкае, Смаленскае ваяводствы;
Чорная — Наваградскае і Менскае;
Чырвоная — усе ўкраінскія землі Польшчы.

Ужо тады такі падзел лічылі першасным, адвечным, спрабуючы рэтраспектыўна ўзводзіць яго сама меней да 14 стагодзьдзя. Але ў сапраўднасьці чляненьне Русі на Белую, Чорную і Чырвоную якраз штучнае і не было ўласьцівае самім усходнім славянам, пакуль да іх у 16–17 стагодзьдзях шырока не пранікла эўрапейская адукаванасьць.


Крыніца: Алесь Белы, «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі»

Знешнія спасылкі

На іншых мовах

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu