Ушачы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Ушачы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Плошча | ? км² | ||||||
Насельніцтва | ? | ||||||
Тэлефонны код | +375 2158 | ||||||
Паштовы індэкс | 211480 |
Ушачы (Вушачы) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Ушацкага раёну. Ляжыць над ракой Ушачкай
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
[рэдагаваць] Гісторыя
Маёмасць Ушачы ў 1624 годзе належала Кляноўскаму, стольніку полацкаму, а ў 1677 годзе Давыду Радзымінскаму-Францкевічу, які разам з жонкай пабудаваў тут кляштар айцоў базыльянаў. Пазней маёмасць пераходзіць да Шчытаў, Жабаў, Плятараў.
У 1716 годзе падваявода полацкі Геранім Жаба разам з жонкай фундуюць касцёл і кляштар айцоў дамініканаў. У 1787 годзе айцы дамінікане пабудавалі двухпавярховы мураваны кляштар. Закладзеная школка на 6 класаў.
Прыгожы гэта быў касцёл. Манахі ўмелі будаваць і ўтрымліваць у парадку свае святыні. Адзін з братоў-дамініканаў, сапраўдны мастак, намаляваў знакамітыя фрэскі, у якіх гэтак добра захаваная перспектыва, што можна было біцца аб заклад, што гэта не намалявана, але выразана.
Абраз Насвяцейшай Панны Марыі ва ўшацкім касцёле, маляваны на палатне, быў вядомы цудамі. Панна Марыя стаіць на месяцы, трымаючы ў левай руцэ Дзіцятка Езуса, а ў правай ружанец. Упрыгожваюць абраз срэбраныя шаты, шматлікія воты і каралавая карона.
Герб Ушачаў, нададзены 23 чэрвеня 1758 году разам з прывілеем на самакіраванне. У белым полі каля залатой ракі выява Святога Лаўрэна з рашоткай, на якой, паводле легенды, быў засмажаны.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Ушачы засталіся галоўным горадам часткі Полацкага ваяводства, якая засталася ў Рэчы Паспалітай. Тут праходзілі павятовыя сеймікі. Пасля далучэння да Расіі ў 1793 годзе, Ушачы робяць месцам “заштатным” і далучаюць да Лепельскага павету.
У 1812 годзе кароткі час перабываў тут аддзел Вітгенштэйна, было некалькі сутычак з французамі, пра што як памяць засталіся курганы.
У 1863 годзе касцёл і кляштар зачыненыя, частка рэчаў разабраная. Адным днём зачынена чатыры касцёлы ў тых ваколіцах: Кублічы, Чашнікі, Палюдовічы і Ушачы. Пры закрыцці дазволена было каталікам вынесці ўсе касцёльныя рэчы, а пабожныя людзі выламвалі нават часткі амбоны і захоўвалі як рэліквіі. З вялікай працэсіяй абразы і ўсе касцёльныя рэчы перавезлі да Селішча. Цяжка народу было без гэтай святыні, бо аж 1600 парафіянаў налічвалі Ушачы — нічога дзіўнага, што з усяго сэрца стараліся, калі не аб вяртанні касцёла, дык прынамсі аб пабудове новага.
На пачатку XX стагоддзя мястэчка ня мела аніякага — ані палітычнага, ані гандлёвага значэння. Насельніцтва складала 1.300 жыхароў. Ушацкая парафія мела 1.600 верных, 13 мяшчанскіх двароў, а рэшта шляхта арэндатарская. Народ урабляў зямлю, а часткова займаўся сплавам лесу, карыстаючыся добрымі воднымі камунікацыямі. Ушачка ўпадае да Дзвіны, а лясоў у гэтых краях шмат, таму сплаў лесу вельмі актыўны. Эканамічны стан істотна пагаршаецца, таму шмат маёнткаў пераходзіць у рукі чужынцаў.
У 1905 годзе пачаліся энергічныя намаганні за вяртанне касцёлаў каталікам; і толькі тады распачатыя праваслаўныя набажэнствы ў былым касцёле.
Доўга дабіваліся дазволу, і нарэшце ў 1905 годзе атрымалі зацверджанне філіі. Набажэнствы адпраўляліся спачатку ў малой драўлянай капліцы на цвінтары, якая, на жаль, згарэла ў 1911 годзе Першым пробашчам пасля адкрыцця ўшачынскай філіі на працягу двух гадоў быў ксёндз Кілбаса. Удалося нават у 1908 годзе дабіцца дазволу на пабудову новай святыні, але бракавала фундушаў. Урэшце Пан Бог дапамог. Знайшліся людзі добрай волі, якія ўсёй душой далучыліся да ідэі пабудовы новага касцёлу, а былі імі пан Рэўт і мясцовая патрыётка, вядомая філантропка, пані Івашэўская. За вялікія старанні парафіянаў, касцёльныя ўлады са сродкаў рэзэрвавага капіталу ўдзялілі дапамогай 1000 рублёў, пан Рэўт склаў увесь свой капітал 14000 рублёў і шмат склала пані Івашэўская. Пастаноўлена было пабудаваць новую святыню, нягоршую ад старой, забранай, якая імпанавала сваімі вялікімі памерамі, магутным выглядам, стромкімі вежамі. У цяжкім стане пробашч: хаця люд з ахвотаю даваў грошы на ўтрыманне і будаванне касцёлу (пастаноўлена пра агульныя складкі ў 50 і 20 капеек ад дзесяціны) але такі дарагі касцёл усё з'ядаў.
Новы касцёл пабудаваны ў гатычным стылі. Пасля ксяндза Кілбасы парафію ўзначаліў ксёндз Шылінскі, які з моцнай энергіяй і ахвярнасцю вёў будоўлю. Потым вёў будоўлю з няспыннай энергіяй ксёндз Баркоўскі, і ўсё бліжэй быў касцёл да заканчэння і ўжо на часовым алтары адпраўляліся ў новым касцёле набажэнства.
Ва ўшацкай парафіі ёсць капліца ў маёнтку сям'і Івашэўскіх Ухвічы. Прыгожая капліца ў гатычным стылі, у імя Святога Тадэвуша, фундаваная Аркадзем Лубеньскім у 1861 годзе. Яго сястра, пані Івашэўская, надалей працягвала плённую працу свайго брата. Рэдка можна пабачыць людзей, гэтак адданых сваім ідэалам, і толькі дзеля іх жывучых, як гэтая працаўніца ў мясцовай грамадскай супольнасці. Дзейнасць яе настолькі рознабаковая, што застаецца толькі здзіўляцца, як адзін чалавек можа столькі зрабіць. Яна ж з'яўлялася наймацнейшай “спружынай” у справе пабудовы Ушацкага касцёлу. Маёнткам яна не карысталася, а імкнулася як найболей зрабіць дабра. Частку свайго капіталу ахвяравала на сельскагаспадарчую школу для народу, і вялікія грошы кладзе на выхаванне беднай моладзі. Актыўная была яна ў полацкім таварыстве дабрачыннасці, дзе рухае яго жыццё як старшыня.
[рэдагаваць] Насельніцтва
[рэдагаваць] Адукацыя
[рэдагаваць] Транспарт
[рэдагаваць] Прамысловасць
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць] Выбітныя асобы
- Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў кнігі «Сьвяты Казімер у Паазер'і. 400 гадоў каталіцызму ў Лепельскім краі».