Васіль Быкаў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Бы́каў Васі́ль Уладзі́міравіч (19 чэрвеня 1924 – 22 чэрвеня 2003) - беларускі пісьменьнік. Народны пісьменьнік БССР (1980). Галоўная тэма творчасьці - Вялікая Айчынная вайна.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Вучыўся на скульптурным аддзяленні Віцебскай мастацкай навучальні. Скончыў экстэрнам Кубліцкую сярэднюю школу.
Калі Нямеччына напала на СССР у 1941 годзе, ён знаходзіўся ва Ўкраіне. Спачатку сямнаццацігадовы Быкаў капаў траншэі, пасьля пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Быў двойчы паранены. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе працаваў мастаком у гарадзенскіх мастацкіх майстэрнях, стыльрэдактарам абласной газеты «Гродзенская праўда». У 1956-1972 гг. - літсупрацоўнік, затым літкансультант газеты «Гродзенская праўда», у 1972-1978 гг. - сакратар Гарадзенскага абласнога аддзялення СП БССР.
У 1978 г. пераехаў у Менск. Некалькі разоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, з 1989 г. - народны дэпутат СССР. У 1990 г. абраны прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Сябра СП СССР з 1959 г. З 1980 г. — народны пісьменнік БССР.
Па-за межамі Беларусі Быкаў, бадай, найбольш вядомы беларускі аўтар. Яшчэ за савецкім часам яго творы былі перакладзеныя на розныя мовы, прычым большасьць перакладаў на расейскую мову была зробленая самім пісьменьнікам.
На працягу некалькіх гадоў Васіль Быкаў жыў за мяжой (спачатку ў Фінляндыі, затым у Нямеччыне і Чэхіі), ён вярнуўся на Бацькаўшчыну толькі за месяц да сьмерці. Памёр пісьменьнік 22 чэрвеня 2003 году.
[рэдагаваць] Бібліяграфія
- Жураўліны крык (1959-60)
- Здрада (1961)
- Трэцяя ракета (1962)
- Альпійская балада (1963-64)
- Пастка (1964)
- Мёртвым не баліць (1965)
- Сваякі, аповесьць (1966)
- Праклятая вышыня (1968)
- Круглянскі мост (1969)
- Сотнікаў (1970)
- Абеліск (1971)
- Дажыць да сьвітаньня (1973)
- Воўчая зграя (1974)
- Яго батальён (1975)
- Пайсьці і не вярнуцца (1978)
- Знак бяды (1982)
- Аблава (1986)
- Кар'ер (1986)
- У тумане (1987)
- На крыжах (1992)
- Сьцюжа (1993)
- На Чорных лядах
- Перад канцом
- Бедныя людзі
- Ружовы туман (1995)
- Сьцяна (1997)
- Ваўчыная яма (1998)
- Пахаджане (1999)
- Балота (2001)
- Эквівалент
- Доўгая дарога дадому (2002)
- Калі рукаюцца душы (разам з Рыгорам Барадуліным) 2003
[рэдагаваць] Экранізацыі
- «Трэцяя ракета» (1963)
- «Альпійская балада» (1965)
- «Ваўчыная зграя» (1975)
- «Дажыць да сьвітаньня» (1975)
- «Доўгія вёрсты вайны» (1975)
- «Узыходжаньне» (1976) (паводле аповесьці «Сотнікаў»)
- «Абеліск» (1976)
- «Знак бяды» (1986)
- «Круглянскі мост» (1989)
- «Кар'ер» (1990)
- «У тумане» (1992)