Пауль Одэрборн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Одэрборн, Пауль (Paul Oderborn) (каля 1555, Барт у Заходнім Памор'і – 1604), дзеяч лютэранскай царквы у ВКЛ, пісьменнік.
З 1577 служыў прапаведнікам у лютэранскай кірхе ў Вільні, удзельнічаў у рэлігійных дыспутах і палемічнай перапісцы з прадстаўнікамі іншых канфесій, у прыватнасці, з Янам Ласіцкім.
У 1582 годзе ў Ростаку выдаў на лацінскай мове трактат “Апавяданне пра рэлігію і звычаі рускіх” (De Russorum religione), у якім выклаў свае ўражанні ад побыту і рэлігійнага жыцця беларусаў і рускіх, адным з першых сярод заходнееўрапейскіх аўтараў ужыў назву Белая Русь у дачыненні да паўночнаўсходняй Беларусі. Трактат Одэрборна перавыдаваўся ў складзе падобнай па назве і зместу працы Ласіцкага і іншых выданняў кампілятыўнага зместу.
У 1587 годзе ў Гародні вітаў абранне каралём і вялікім князем Жыгімонта III Вазы, атрымаў ад яго пасаду лютэранскага пастара ў Рызе. На аўдыенцыі ў Жыгімонта пазнаёміўся з турэцкім паслом, былым арыянінам з Трансільваніі, і завязаў з ім перапіску па-арабску. Пазней служыў пастарам у сталіцы Курляндыі Мітаве.
- Крыніца: Алесь Белы, «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі»
[рэдагаваць] Знешнія спасылкі
- Арыгінальны артыкул
- Нацыянальная бібліятэка Чэшскай Рэспублікі (па-ангельску)
[рэдагаваць] Літаратура
- De Russorum Religione et Ritibus Narratio // Historiae Ruthenicae Scriptores exteri saeculi XVI. T. II. Berolini et Petropoli, 1842.