Менска-Магілёўская архідыяцэзія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Менска-Магілёўская архідыяцэзія | |
---|---|
Дэканатаў | 6 |
Парафіяў | 110 |
Сьвяты апякун | |
Апостальскі Адміністратар | Антоні Дзям’янка |
Дапаможны біскуп | няма |
Ме́нска-Магілё́ўская архідыяцэ́зія — каталіцкая архідыяцэзія ў Беларусі. Утвораная 13 красавіка 1991 аб'яднаньнем Менскай і Магілёўскай архідыяцэзіяў. Менска-Магілёўская архідыяцэзія займае тэрыторыю Менскай і Магілёўскай вобласьцяў (першапачаткова — таксама і Віцебскай, на тэрыторыі якой у 1999 была утвораная асобная Віцебская дыяцэзія). Аб'ядноўвае Менскі, Будслаўскі, Вілейскі, Магілёўскі, Нясьвіскі і Рубяжэвіцкі дэканаты.
Першым арцыбіскупам Менска-Магілёўскім быў прызначаны Казімер Сьвёнтак. З 1999 да 2003 дапаможным біскупам архідыяцэзіі быў Кірыл Клімовіч, у сьнежні 2004 на гэтую пасаду быў пастаўлены Антоні Дзям’янка.
14 чэрвеня 2006 Папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэньне кардынала Сьвёнтка аб вызваленьні ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй і прызначыў Антонія Дзям’янку апостальскім адміністратарам.