Віцебская дыяцэзія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Віцебская дыяцэзія | |
---|---|
Дэканатаў | 9 |
Парафіяў | 86 |
Сьвяты апякун | Язафат Кунцэвіч |
Ардынарый | Уладзіслаў Блін |
Дапаможны біскуп | няма |
Ві́цебская дыяцэ́зія — каталіцкая дыяцэзія (эпархія) ў Беларусі. Створаная загадам Яна Паўла II па просьбе кардынала Казімера Сьвёнтка 13 кастрычніка 1999 году. Першым біскупам прызначаны Уладзіслаў Блін. Віцебская дыяцэзія супадае па межах зь Віцебскаю вобласьцю. Да ўтварэньня Віцебскай дыяцэзіі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў Менска-Магілёўскую архідыяцэзію. Віцебская дыяцэзія аб'ядноўвае Аршанскі, Браслаўскі, Віцебскі, Докшыцкі, Глыбоцкі, Лепельскі, Мёрскі, Полацкі і Пастаўскі дэканаты.