Ліка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Ліка (па-харвацку Lika) — гарысты рэгіён у цэнтральнай Харватыі, абмежаваны гарамі Вэлэбіт на захадзе і Пляшывіца на ўсходзе. Паўночная мяжа рэгіёну няпэўная, бо раён гораду Агуліна ўяўляе сабой пераход паміж Лікай і Горскім Котарам.
Рэгіён можа быць ахарактарызаваны як горнае плято, падзеленае дробнымі горнымі ланцугамі на невялікія ўчасткі (Гацка Поле, Крбава, Лічка Поўне і інш.) Ліка мае вялікае стратэгічнае і эканамічнае значэньне, таму што злучае кантынэнтальную і прыморскую часткі Харватыі. Празь Ліку праходзяць буйныя аўтатрасы Загрэб — Спліт і Загрэб — Задар, а таксама чыгуначная траса Загрэб — Кнін — Спліт.
У часы Аўстра-Вугорскай манархіі Ліка, разам з Кордунам і Баныяй, утварала вобласьць Война краіна.
На тэрыторыі Лікі знаходзіцца найзнакаміцейшы харвацкі прыродны запаведнік Плітвіцкія азёры.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Найбольшая частка Лікі знаходзіцца ў складзе Ліцка-сэньскай жупаніі — самай рэдканаселенай і эканамічна найменш разьвітай жупаніі Харватыі. Адміністрацыйна Ліка падзеленая на два гарады — Госпіч і Отачац — і сем абшчынаў.