Корнская мова
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Корнская (Kernewek) | |
---|---|
Ужываецца ў: | Вялікабрытаніі |
Рэгіён: | Корнуэл |
Колькасьць карыстальнікаў: | Каля 3,500 чалавек. |
Клясыфікацыя: | Індаэўрапейская Кельцкія |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў: | |
Рэгулюецца: | Kesva an Taves Kernewek (Cornish Language Board) |
Код мовы | |
ISO 639-1 | kw |
ISO 639-2(B) | cor |
ISO 639-2(T) | |
SIL |
Ко́рнская мо́ва (па-корнску: Kernewek) адносіцца да брыцкае падгаліны кельцкае галіны індаэўрапейскае моўнае сям'і разам з валійскаю і брэтонскаю.
[рэдагаваць] Гісторыя
Гісторыя корнскае мовы пачынаецца ў 577 годзе, калі ў выніку бітвы пры Дэорхэме паўднёва-заходнія брыты (будучыя корнцы) аказаліся адрэзанымі ад заходніх брытаў (будучых валійцаў). Пасьля заваяваньня Корнуэлу саксамі ў першае палове 10 стагодзьдзя корнцы працягвалі захоўваць сваю мову, і нават ў 16 стагодзьдзі шмат хто зь іх ня ведаў ангельскае.
Адносна таго, ці была корнская мова мёртваю, існуе два меркаваньні. Некаторыя дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што корнская мова цалкам выйшла з ужытку ў 18 стагодзьдзя, і адраджалася наноў ужо зь мёртвага стану. Іншыя лічаць, што асобныя людзі, якія ведалі корнскую ад продкаў, дажылі аж да моўнага адраджэньня 20 стагодзьдзя, і мова, такім чынам, ніколі не памірала, хоць і перажыла пэрыяд крайняга заняпаду.
Напачатку 20 стагодзьдзя ў корнцах прачынаецца цікавасьць да ўласнае мовы ды культуры, пачынаецца моўнае адраджэньне. На дадзены момант корнскаю моваю ў той ці іншай ступені валодаюць каля 3500 чалавек.
[рэдагаваць] Альфабэт і правапіс
Корнская мова выкарыстоўвае наступны варыянт лацінскага альфабэту: Aa Bb Cc Dd Ee Ff Gg Hh Ii Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp Rr Ss Tt Uu Vv Ww Yy.
Арфаграфія фаналягічная.