Дурніцы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дурні́цы (інш. назва — буякі́; па-лацінску: Vaccinium uliginosum) — галінкавы куст ці напаўкуст 80 – 100 см вышыні. Галіны цыліндрычныя, шэрыя, выгнутыя; лісьце эліптычнае ці зваротна яйкападобнае, зьверху цёмна-зялёныя, зьнізу шызыя, тонкія. Кветкі, колькасьцю па 1 – 3, знаходзяцца на канцавінах галінак мінулага году, белаватыя з ружовым адценьнем, дробныя. Плод — сакавітая, салодкая, акруглая ці шарападобная, сінявата-чорная ягада, 9 – 12 мм ў дыямэтры. Цьвіце ў траўні – чэрвені, плод сьпее ў жніўні. Расьце ў забалочаных лясах, на тарфяных балотах, амаль заўсёды з багуном. Сустракаецца часта па ўсёй Беларусі.
Ягады дурніцы павялічваюць здольнасьць страўніку да ператраўліваньня ежы.
У народнай мэдыцыне адвар галінак зь лісьцем п'юць пры хваробах сэрца; ягады прымаюць пры дызэнтэрыі.
Ягады дурніцы спажываюць сьвежымі і перапрацаванымі. Іх сушаць, зь іх робяць сок, кампот, варэньне, віно.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дурніцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў