Год
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Год – адзінка вымярэньня часу паміж аднолькавымі палажэньнямі Зямлі на яе арбіце вакол Сонца. Аналягічна можна казаць пра марсіянскі год ці вэнэрыянскі – гэта адрэзак часу паміж дзьвюма палажэньнямі плянэты ў яе руху па арбіце вакол сваёй зоркі.
[рэдагаваць] Каляндарны год
Каляндарны год – гэта адрэзак паміж дзьвюма аднолькавымі датамі ў дадзеным календары. Мы ўжываем сонечны каляндар, у якім выдзяляецца 4 пары года.
Поры года: вясна – лета – восень – зіма.
1 год = 12 месяцаў = 52 тыдня = 365 дзён (высакосны год 366 дзён) = 8 760 (8 784) гадзін = 525 600 (527 040) хвілін = 31 526 000 (31 622 400) сэкунд.
Час, за які Зямля праходзіць сваю арбіту вакол Сонца складае 365 дзён 5 гадзін 43 хвіліны. У рымскім календары год пачынаўся ў веснавое раўнадзенства. У 155 годзе пачатак года быў перанесены на 1 студзеня. Гэта дата захавалась і ў юліянскім і ў грыгарыянскім календары.
[рэдагаваць] Розная працягласьць года
Астранамічнае вызначэньне года можа быць заснавана на пэрыядзе паміж паўторамі розных астранамічных падзей, зьвязаных з арбітальным рухам Зямлі вакол Сонца. Так, трапічны год прывязаны да бачнага руху Сонца адносна экватара Зямлі і вызначае зьмену пор года; сідэрычны год прывязаны да арбітальнага руху Зямлі вакол Сонца адносна “нерухомых зорак”; анамалістычны год зьвязан з рухам Зямлі адносна кропак яе арбіты (пэрыгелія і афэлія). У сувязі з тым, што парамэтры арбіты Зямлі і арыентацыя яе восі абарачэньня ў адносінах да экліптыкі марудна, з цягам часу, зьмяняюцца, гэты вызначэньні года крыху адрозьніваюцца. Сытуацыя ўскладняецца, калі вызначэньне года прывязана да сутачнага абарачэньня Зямлі адносна Сонца (сонечныя календары) ці да ўзаемнага стана Месяца і Сонца адносна Зямлі (месяцова-сонечныя календары). З-за таго, што пэрыяд абарачэньня Зямлі вакол Сонца, сярэдні пэрыяд асявога абарачэньня Зямлі ў адносінах да Сонца і пэрыяд абарачэньня Месяца вакол Зямлі не суадносяцца ў дакладнай прапорцыі, ва ўсіх існуючых календарах прыходзіцца ўвадзіць удакладненьні (высакосныя дні, дадатковыя месяцы і г.д.).