Герб Латвіі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Герб Латвіі быў створаны па абвяшчэньню Латвійскае Рэспублікі (18 лістапада 1918 году) Рыхардсам Зарыньшам для новастворанай дзяржавы.
Герб спалучае ў сабе сымбалі латыскай нацыянальнай дзаржавы і традыцыйную сымболіку ўвайшоўшых у склад Латвіі рэґіёнаў.
Узыходзячае сонца над таркам сымбалізуе нацыянальную ідэнтычнасьць латышоў. Гэты сымбаль ужываўся як апазнавальны знак латыскіх жаўнераў у расейскім войску падчас Першае Сусьветнае Вайны. Сонца мае 17 прамянёў, што сымбалізуюць 17 латвійскіх акругаў.
Тры залатыя зоркі над таркам сымбалізуюць злучнасьць у складзе Латвіі трох гістарычных краёў: Курляндыі (разам з Зэмґаліяй), Лівонію і Латґалію.
Гэтыя рэґіёны таксама адзначаюцца сваімі традыцыйнымі (з 16 стагодзьдзя) гэральдычнымі сымбалямі, што выяўленыя не гербе двойчы - як таркатрымальнікі і ў ніжняй палове самога тарку:
- Курляндыя і Зэмґалія - чырвоны Леў. Леў зьяўляецца ўжо ў 1569 годзе на гербе тагачаснага Курляндзкага герцаґства.
- Лівонія - срэбны ґрыфон. Гэты сымбаль паходзіць з 1566 году, калі тэрыторыя сёньняшняе Латґаліі была ў складзе Рэчы Паспалітае.