Вільгельм Вунт
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вунт, Вільге́льм Макс (нямецкая: Wilhelm Maximilian Wundt) (16 жніўня 1832 – 31 жніўня 1920) — нямецкі фізыёляг, псыхоляг, філёзаф і мовазнаўца.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў Некараў каля Мангайма. Вывучаў мэдыцыну ва ўнівэрсытэтах Тубінгэна, Гайдэльбэргу і Бэрліну. У 1857 годзе стаў выкладчыкам, а з 1864 году – прафэсар Гайдэльбэргскага ўнівэрсытэту, у 1874 годзе – прафэсар філязофіі Цурыхскага ўнівэрсытэту; у 1875–1917 – ардынарны прафэсар Ляйпцыгскага ўнівэрсытэту (у 1889–1890 – ягоны рэктар). Памёр у Гросботэне, што каля Ляйпцыгу.