Від (вялікі князь літоўскі)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Від (каля 1190 - 1270) - чацьвёрты вялікі князь літоўскі з 1268 па 1270 гады. У хрышчэньні верагодна меў імя Раман, ад людзей атрымаў мянушку Воўк. Заходнім крыніцам невядомы, узгадваецца толькі ў позьнім Васкрасенскім летапісе.
Згодна з Васкрасенскім летапісам зьяўляецца сынам Давіла Расьціслававіча, нашчадкам полацкіх князёў, але шмат хто з дасьледчыкаў лічыць гэткую генеалёгію хібнай па храналягічных падставах. Аднак адмаўляць гістарычнае існаваньне Віда немагчыма, бо ён узгадваецца ў 1266 годзе, калі выдаў сваю дачку за кастрамскога князя Васіля Яраслававіча.
Узгаданы ў тым жа Васкрасенскім летапісе, як малодшы брат Віда, Гердзень безумоўна гістарычная асоба. Гердзень жа завецца сынам Давіла Расьціслававіча ў сучасным яму Ноўгародскім летапісе, што хоць і ўскосна пацьвярджае сьведчаньні Васкрасенскага летапісу. Таксама Від пад імем Давыд II прыгадваецца ў «Записках» расейскай імпэратрыцы Кацярыны II. Гэтыя акалічнасьці патрабуюць пільнага разгляду.
Від на час заняцьця вялікакняскай пасады быў састарэлага ўзросту, мо нават меў за 80 гадоў, таму ўсё, што кажуць пра яго дзейнасьць відаць трэба адносіць на конт яго сына - Трайдзеня, які пасьля сьмерці бацькі заняў вялікакняскі пасад.
[рэдагаваць] Нашчадкі
- Трайдзень (1220-я - 1282), вялікі князь літоўскі (1270-1282)
- Борза (1220-я - да 1271)
- Лесі (1230-я - да 1271)
- Свелкені (1230-я - да 1271)
- Сірпуці (1230-я - пасьля 1278), намесьнік гарадзенскі
- NN дачка (1240-я - пасьля 1266), жонка Васіля Яраслававіча, князя кастрамскога (1247 - 1276), вялікага князя ўладзімерскага (1272 - 1276), князя ноўгародскага (1273 - 1276)
Папярэднік: Шварн |
Вялікі князь літоўскі 1268 - 1270 |
Наступнік: Трайдзень |