Альбін Стаповіч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Стаповіч Альбін (1894 – 1934) – беларускі грамадзка-палітычны і каталіцкі сьвецкі дзеяч. Брат Казімера Сваяка. Нарадзіўся ў вёсцы Барані Сьвянцянскага павету Віленскае губэрні (цяпер Астравецкі раён Гарадзенскае вобласьці). Актыўны сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Кіраваў віленскай суполкай партыі, уваходзіў у яе адміністрацыйна-кіраўнічыя органы. У 1928 – 1930 гг. пасол сойму, сябра Беларускага пасольскага клюбу. Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі».