Юры Нясьвіжскі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Юры Нясьвіжскі – князь Нясьвіжу ў першай чвэрці ХІІІ стагодзьдзя. Першы і адзіны раз згадваецца ў летапісах у 1223 годзе як удзельнік бітвы на рацэ Калцы. Адзін з шасьці рускіх князёў, якія загінулі ў гэтай бітве. Згадка пра Юрыя Нясьвіжскага адначасова зьяўляецца і першай летапіснай згадкай пра горад Нясьвіж.