Сена
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Сена — рака ў Францыі. Даўжыня 776 км, плошча басэйну 78,6 тыс. км². Упадае ў праліў Ля-Манш, утвараючы эстуарый. Сярэдні расход вады 400 – 500 м³/с, зімовыя паводкі. У ніжнім цячэньні адчувае ўплыў прыліваў. Суднаходная ніжэй горада Труа. Злучаная каналамі з Шэльдай, Маасам, Рэйнам, Ронай, Луарой, Сонай. На Сене — гарады Парыж, Руан, у эстуарыі — порт Гаўр.