Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Сакрат - Вікіпэдыя

Сакрат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Выява Сакрата. Луўрскі музэй
Павялічыць
Выява Сакрата. Луўрскі музэй

Сакра́т (па-грэцку: Σωκράτης; 470 да н. э. – 399 да н. э.) — адзін з найбольш знаных антычных філёзафаў, а таксама найбольш загадкавая асоба з усёй гісторыі філязофіі. Ён не напісаў ні радка, аднак належыць да тых, хто зрабіў самы вялікі ўплыў на разьвіцьцё заходняй філязофскай думкі.

Зьмест

[рэдагаваць] Жыцьцё

Зьвесткі пра Сакрата можна знайсьці ў яго сучасьнікаў: у дыялёгах, напісаных Плятонам, адным з вучняў Сакрата; у працах Ксэнафона; у творах Арыстафана і Арыстотэля (гл. Узгадкі пра Сакрата).Аднак Арыстафан узгадвае Сакрата ў кантэксьце сатырычнай атакі на філёзафаў і фактычна не адлюстроўвае жыцьця Сакрата.

Бацькамі філёзафа былі скульптар Сафронікус і павітуха Фэнарэта. У Сакрата была жонка Ксантыпа, якая нарадзіла яму трох сыноў: Лямпокла, Сафронікуса і Мэнэксэнуса. Традыцыйна, Ксантыпа лічыцца зласьлівай мегерай, у асноўным дзякуючы яе характарыстыцы ў Ксэнафона.

Застаецца незразумелым, як Сакрат зарабляў на жыцьцё. Згодна з творам Ксэнафона “Сымпозіюм”, Сакрат нібыта сказаў, што ён прысьвяціў сябе таму, што лічыць найбольш важным заняткам, а менавіта абмеркаваньню філязофіі.

У сувязі з тым, што пра ўсё, што датычыць Сакрата, мы можам меркаваць выключна са словаў яго сучасьнікаў, вельмі цяжка аддзяліць погляды Сакрата ад пазыцыі аўтараў твораў.

[рэдагаваць] Суд і сьмерць

«Сьмерць Сакрата» паводле Жака Луі Давіда
Павялічыць
«Сьмерць Сакрата» паводле Жака Луі Давіда

У 399 да н. э. Сакрат быў абвінавачаны ў тым, што ён стварае новых багоў, а таксама псуе моладзь.

Згодна з вэрсіяй прамовы Сакрата перад судом, якую ў сваёй “Апалёгіі Сакрата” падае Плятон, філёзаф стаў “сьлепнем” для Атэнаў пасьля таго, як яго сябар Хэрэфон запытаў Дэльфійскага аракула, ці існуе хтосьці разумнейшы за Сакрата. Аракул адказаў, што такіх людзей няма. Сакрат, зразумеўшы гэта як загадку, вырашыў знайсьці чалавека, разумнейшага за сябе. Ён апытаў мужчын у Атэнах аб іх ведах пра дабро, прыгажосьць і годнасьць. Вызначыўшы, што яны нічога ня ведаюць, але ж думаюць, што ведаюць шмат, Сакрат прыйшоў да наступнай высновы: ён сам можа лічыцца разумным, бо “ведае”, што нічога ня ведае. Інтэлектуальная перавага Сакрата прымушала знакамітых атэнцаў, зь якімі ён прылюдна размаўляў, адчуваць сябе дурнямі, што безумоўна настроіла іх супраць філёзафа і прывяло да абвінавачаньня яго ў злачынствах.

Тым ня менш Сакрат быў прызнаны вінаватым і вырачаны на сьмерць. Філёзаф выпіў атруту і памёр у прысутнасьці сваіх сяброў. У дыялёгу “Фэдон” апісваецца, што Сакрат сустрэў сьмерць спакойна, мужна прыняўшы вырак суда.

Згодна з Ксэнафонам і Плятонам, у Сакрата была магчымасьць зьбегчы, бо яго прыхільнікі зьбіраліся даць хабар ахове турмы. Аднак пасьля гэтага Сакрат быў бы вымушаны пакінуць Атэны. І ён адмовіўся ад пабегу.

[рэдагаваць] Мэтад Сакрата

Напэўна, найбольш значным унёскам Сакрата ў заходнюю культуру лічыцца яго дыялектычны мэтад вывучэньня, вядомы таксама як мэтад Сакрата. Упершыню гэты мэтад быў апісаны Плятонам у “Дыялёгах Сакрата”. Філёзаф задаваў суразмоўцу шэраг пытаньняў з мэтай дапамагчы яму вызначыць сваю пазіцыю і шырыню ведаў. Гэта дазваляла суразмоўцу праверыць абгрунтаванасьць сваіх меркаваньняў. Сакрат аднойчы сказаў, што “найвышэйшае майстэрства чалавека — задаваць пытаньні сабе ды іншым”.

[рэдагаваць] Этыка Сакрата

Сакрат лічыў, што людзі мусяць сканцэнтравацца на самаразьвіцьці, а не на імкненьні да матэрыяльных выгодаў. На думку Сакрата, маральным чалавек можа быць толькі тады, калі ведае, што такое дабро. Веды і мараль для яго непадзельныя. “Таго, хто спазнаў добрае і дрэннае, нішто ўжо не прымусіць дзейнічаць іначай, чым загадваюць гэтыя веды, і розум дастаткова моцны, каб дапамагчы чалавеку”.

У этыцы Сакрата выразна можна прасачыць рацыяналісцкія пазыцыі: дабро — гэта веды, зло — гэта няведаньне. Асноўныя добрыя якасьці, якія называе Сакрат, — гэта стрыманасьць, мужнасьць, справядлівасьць.

[рэдагаваць] Узгадкі пра Сакрата

Плятон, Ксэнафон і Арыстотэль — гэта асноўныя крыніцы інфармацыі аб гістарычным Сакраце. Ксэнафон і Плятон былі вучнямі Сакрата, і верагодна, яны ідэалізуюць свайго настаўніка. Аднак яны напісалі адзінае пасьлядоўнае апісаньне Сакрата, якое захавалася да нашых часоў. Арыстэтэль часта ўзгадвае Сакрата ў сваіх творах, аднак толькі мімаходам. Сакрат зьяўляецца цэнтральнай фігурай амаль ва ўсіх дыялёгах Плятона. Аднак у сваіх позьніх творах Плятон, відавочна, укладае свае думкі ў вусны настаўніку.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com