Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Палестынская аўтаномія - Вікіпэдыя

Палестынская аўтаномія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

السلطة الوطنية الفلسطينية
Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я
Сьцяг Палестынскай аўтаноміі Герб Палестынскай аўтаноміі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз:
Месцазнаходжаньне Палестынскай аўтаноміі
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Усходні Ерусалім
Найбуйнейшы горад Усходні Ерусалім, Рамала
Урад
Прэзыдэнт
Прэм'ер-міністар

Махмуд Абас
Ісмаіл Ханія
Плошча
 - Агульная
 - % вады
месца ў сьвеце
6.236 км2
Насельніцтва
 - Агульнае (2006)
 - Шчыльнасьць
158-е месца ў сьвеце
3.888.292
623,52/км²
СУП
 - Агульны ([[]])
 - на душу насельніцтва
месца ў сьвеце

Валюта няма ([[ISO 4217|]])
Часавы пас
 - улетку
(UTC+2/+3)
(UTC)
Незалежнасьць
Дзяржаўны гімн Biladi
Аўтамабільны знак
Дамэн верхняга ўзроўню .ps
Тэлефонны код +970

Палесты́нская аўтано́мія (ПА) — назва прынятая ў беларускай мове дзеля азначэньня Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі (па-арабску: السلطة الوطنية الفلسطينية — Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я, літаральны пераклад — Палестынская нацыянальная ўлада). Была створаная ў 1994 годзе ў адпаведнасьці з дамовамі ад 13 верасьня 1993 году ў якасьці часовай формы самакіраваньня арабскага народу Палестыны на частцы тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан з цэнтрам у Ерыхону. Тэрыторыя, кантралюемая ПА, за мінулы час пашырылася — на дадзены момант уключае вялікую частку Заходняга берагу ракі Ярдан і Сэктара Газа.

Зьмест

[рэдагаваць] Органы ўлады

Органы ўлады ПА прадстаўляюць правы каля 3,7 млн. жыхароў палестынскіх тэрыторый, тады як агульны лік палестынцаў, уключаючы ўцекачоў за мяжой, перавышае 9 млн. (ад іх імя выступае Палестынская нацыянальная рада). Выбары ў Палестынскую заканадаўчую раду (ПЗР) 25 студзеня 2006 году праводзіліся таксама на тэрыторыі Усходняга Ерусаліму.

[рэдагаваць] Афіцыйныя асобы ПА

[рэдагаваць] Прэзыдэнты

  • Ясір Арафат: 5 ліпеня 1994 – 11 лістапада 2004
  • в.а. Раўхі Фатух: 11 лістапада 2004 – 15 студзеня 2005
  • Махмуд Абас: 15 студзеня 2005 – па гэты час

[рэдагаваць] Старшыні ПЗР

[рэдагаваць] Старшыні Палестынскай рады міністраў

Другой па значнасьці асобай ПА зьяўляецца старшыня парлямэнта — ён выконвае абавязкі Прэзыдэнта ў выпадку сьмерці або адстаўкі апошняга.

Першапачаткова органы ўлады аўтаноміі былі сфармаваныя кіраўніцтвам Арганізацыя вызваленьня Палестыны (АВП): 20-я сэсія Цэнтральнай рады Палестыны, якая праходзіла ў Тунісе 10 – 12 кастрычніка 1993 году, даручыла выканкаму АВП сфармаваць Раду ПА на пераходны пэрыяд і абрала Ясіра Арафата прэзыдэнтам ПА

18 траўня 1994 году ў сэктар Газа прыбылі першыя падпадзяленьні палестынскай паліцыі. 1 ліпеня 1994 году Ясір Арафат прыбыў у Газу. 5 ліпеня кіраўнікі ПА прынесьлі прысягу ў Еерыхоне

Першыя прамыя выбары прэзыдэнта ПА і ПЗР адбыліся 20 студзеня 1996 на тэрмін «пераходнага пэрыяду» (да плянаванай у 2000 годзе незалежнасьці). Другія прэзыдэнцкія выбары — пасьля сьмерці Ясіра Арафата, 9 студзеня 2005 году. Другія выбары ў ПЗР — 25 студзеня 2006 году. Тэрмін паўнамоцтваў органаў улады, абраных у 2005—2006 — 4 гады.

[рэдагаваць] Заканадаўства і межы

У ПА дзейнічае Асноўны закон, прыняты ПЗР у кастрычніку 1997 году і падпісаны Ясірам Арафатам 29 траўня 2002 году. Гэтым законам Ерусалім абвешчаны сталіцай Палестынскай аўтаноміі. Папраўкамі, прынятымі 10 сакавіка 2003 году і падпісанымі 18 сакавіка 2003 году, у ПА ўведзены пост прэм'ер-міністра, адказнага перад парлямэнтам.

Папраўкамі, прынятымі ПЗР 27 ліпеня 2005 году і падпісанымі прэзыдэнтам [[Махмудам Абасам 13 жніўня 2005), усталяваныя: 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта; забарона абірацца прэзыдэнтам ПА больш за на 2 тэрміна запар; 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў ПЗР.

Палестына на цяперашні час не мае рэальнага Сувэрэнітэту. Дзяржаўныя структуры сфармаваныя толькі часткова (напрыклад, няма войска, хоць ёсьць шматлікая паліцыя і пры гэтым актыўна дзейнічаюць разнастайныя напаўвайсковыя і фактычна тэрарыстычныя арганізацыі. Значная частка тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан і Ўсходні Ерусалім кантралюецца ізраільскімі войскамі. Сэктар Газа і Заходні бераг ракі Ярдан уяўляюць сабою два анкляву, падзеленыя тэрыторыяй Ізраіля.

Тэрыторыя Палестынскай аўтаноміі афіцыйна падзеленая на 16 мухафаз — правінцый:

11 на Заходнім беразе ракі Ярдан: Усходні Ерусалім, Джанін, Тулькарм, Тубас, Наблус, Калькілія, Сальфіт, Рамала і Эль-Біра, Ерыхон, Батліем, Хеўрон (Эль-Халіль);

5 у Сэктары Газа: Паўночная Газа, Газа, Дзір эль-Балях, Хан-Юніс, Рафах.

[рэдагаваць] Сьпіс гарадоў Палестынскай аўтаноміі

[рэдагаваць] Заходні бераг ракі Ярдан

  • Бэйт-Джала (Бэйт-Яла, Бейт-Лахма, Бейт-Лехема) — арабская частка Батліему
  • Бэйт-Сахур
  • Джанин
  • Ерыхон (Арыха, Ерыхо)
  • Калькілія
  • Наблус (Шхем)
  • Рамала (Рамаллах)
  • Тулькарэм
  • Хеўрон (Эль-Халіль, Хеброн)

[рэдагаваць] Спрэчныя тэрыторыі

  • Усходні Ерусалім (Эль-Кудс, Йерушалаим)

[рэдагаваць] Сэктар Газа

  • Абасан
  • Лязні-Сухейля
  • Бэйт-Ляхія
  • Бэйт-Ханун
  • Бурэйдж
  • Газа (Аза)
  • Дыр-эль-Балях (Дэйр-эль-Балях, Дэйр-аль-Балях, Дыр-аль-Балях)
  • Муайджы
  • Рафіах (Рафах)
  • Хан-Юнэс (Хан-Юніс)
  • Джабалія

[рэдагаваць] Праект Канстытуцыі Дзяржавы Палестына

Распрацаваны ў 2003 годзе Канстытуцыйнай камісіяй Набіля Шаата, абвяшчае непарушнасьць меж Палестыны па стане на 4 чэрвеня 1967 году.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі



Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Арабія Саўдыдаў | Армэнія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Сынгапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Спэцыяльныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконг | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com